Традыцыйны сялянскі абутак

Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліповага). Лапці дзіцячыя (даўжыня 23 см), па тыпу адносяцца да зрачых. Лапці насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі акуратна агортвалі нагу амаль да калена і сіметрычна фіксавалі аборкамі ці рамянямі (даўжынѐй да 3 м), што прапускалі праз вушкі лапцяў.

3d мадэль