Цымбалы

Цымбалы - струнны ўдарны музычны інструмент. Корпус цымбалаў драўляны, трапецападобны. Граюць на цымбалах драўлянымі палачкамі (кручкамі, малаточкамі). Цымбалы фальклорныя – дыятанічны інструмент з дыяпазонам 1,5–2 актавы. Струны металічныя, 3–8 хорныя. Трымаюць цымбалы на каленях або падвешваюць за рамяні на шыю. У фальклорнай практыцы цымбалы – пераважна ансамблевы інструмент, які спалучаецца з гармонікам, скрыпкай, кларнетам, бубнам, барабанам.