Бурнос

Мужчынскае верхняе адзенне, тое, што бурка. Апраналі ў халоднае надвор’е як святочную вопратку замест світкі ці кажуха. Шылі з шэрага, радзей белага, саматканага валенага сукна. Аднабортны, доўгі, расшыраны ўнізе бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер (на Вілейшчыне без каўняра) і 2 невялікія бакавыя завышаныя кішэні.