Бязмен

Бязмен, сярэдзіна ХХ ст. Металічная ручная рычажная вага. Металічны стрыжань з пастаянным грузам (гірай) на адным канцы і кручком для ўтрымання грузу на другім. На стрыжні шкала адліку і рухомая апора – металічная пятля. У працэсе ўзважвання бязмен падымаецца і ўтрымліваецца за пятлю, перасоўваючы якую неабходна дамагчыся гарызантальнага становішча каромысла. На стрыжні бязмена нанесеная шкала вымярэнняў, пры гэтым значэнне масы пазначана ня лікамі, а кропкамі, якія пазначаюць вагу ў фунтах. Шкала нераўнамерная: з павелічэннем масы узважваюць грузу кошт дзялення хутка павялічваецца. Хібнасць пры узважванні невялікіх грузаў можа складаць ¼ - ½ фунта.