Куфар
Зроблены з сасновых дошак, з выпуклым векам, увесь абшаляваны кованымі жалезнымі пласцінамі, што характэрна да Заходняга Палесся, з ромба-геаметрычным арнаментам. Па баках маюцца чатыры жалезныя ручкі, а на пярэдняй сценцы – бэлька для вісячага замка. Куфар уваходзіў у інтэр’ер хаты, і служыў для захоўвання адзення і ткацкіх вырабаў усѐй беларускай сям’і.