Кросны (ткацкі станок)

Ткацкі станок з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны), ніты, у якія накідалася аснова, бѐрда з набіліцамі для прыбівання ўтку, панажы.