Сукадла

Прылада для намотвання нітак на цэўкі. Уяўляе сабой дзве стойкі з умацаваным паміж імі гладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З працілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі па валіку). Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бокоў і знізу ў выглядзе скрынкі для цэвак. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.