Саламяныя павукі
“Саламяныя павукі – адны з самых старажытных твораў з саломкі. Нашы продкі вывешвалі іх перад Новым годам на самым ганаровым месцы, каб яны аберагалі хату і гаспадароў. Праз год стары “павук” спальваўся і на яго месцы з’яўляўся новы. “Павука” падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых у час вяселля. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны “павук”, заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.