Краязнаўчны музей
«Сялянская сядзіба канца XIX – пачатку XX стагоддзя»
Наш музей «Сялянская сядзіба канца IX пачатку XX стагоддзя" быў адкрыты 22/04/1997 года. Налічвае ён 534 экспанатаў (з іх 280 складаюць асноўны фонд), 6 экспанатаў знаходзяцца на ўліку ў Лідскім гісторыка - мастацкім музеі. Усе экспанаты сабраны вучнямі і настаўнікамі школы.
1 Музей выконвае наступныя задачы:
- стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;
- развіццё матывацыі навучэнцаў да пазнання гісторыі, культуры і прыроды краіны;
- набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;
- садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.
2. Асноўныя функцыі музея :
- выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;
- камплектаванне і ўлік музейных фондаў;
- забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў роднага краю;
- арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай ўсебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну; арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці.
Асноўныя формы работы музея:
· Экскурсіі
· Лекцыі і гутаркі
· Сустрэчы з ветэранамі вайны і працы
· Паходы па родных мясцінах
У сучасных умовах асноўнымі напрамкамі культурна-адукацыйнай дзейнасці музея з'яўляюцца наступныя: інфармаванне, навучанне, зносіны, адпачынак.