Амаль 500-гадовая гісторыя Бердаўкі заслугоўвае таго, каб сёння быць адлюстраванай у сапраўдным летапісе. У 2010 годзе быў створаны першы яго варыянт. Каб пазнаёміцца з летапіснымі старонкамі, Вы можаце скарыстацца QR-кодам або тэкстам устаўкі ніжэй
У чаканні годнага юбілею вёскі, які адбудзецца ў 2027 годзе, Саветам Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея, удзельнікамі краязнаўча-патрыятычнага клуба «Спадчына» вядзецца актыўная работа па дапаўненні Летапісу аграгарадка Бердаўкі і напісанні яго новых старонак – ад 2010 года да нашых дзён.
Магчыма Вы валодаеце цікавай інфамацыяй, фотаздымкамі або ўспамінамі, нейкімі іншымі матэрыяламі, якія тычацца бердаўскай зямлі, яе людзей, гістарычных альбо культурных падзей. Запоўніце, калі ласка, форму ніжэй. І Ваша імя такім чынам таксама будзе ўпісана ў Летапіс аграгарадка Бердаўкі