Вадаём знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Бердаўкі. Адносіцца да басейна ракі Вядроўкі (правы прыток ракі Гаўі). Рака працякае праз вадаём з захаду на ўсход.
Мясцоваць пераважна раўнінная, парослая кустоўем і рэдкалессем, месцамі балоцістая. З боку берага, дзе выцякае Вядроўка, праходзіць вясковая асфальтаваная вуліца. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, парослыя кустоўем і балотна-поплаўнымі травамі. Зарастае моцна
Летам значная плошча вадаёма пакрываецца кветкамі гарлачыка белага (вадзяной лілеі). Таксама сажалку аблюбавалі кветкі кубышкі жоўтай
Наяўнасць у вадаёме апошняй гаворыць пра тое, што воды тут стаячыя і павольна бягучыя. Бо расце кубышка жоўтая на праточных водах. Яна аддае перавагу месцам, дзе адсутнічае плынь
Летняя ідылія: белая чапля і белыя гарлачыкі на «Старым» возеры ў Бердаўцы
У вадаёме водзіцца рыба: акунь, плотка, лінь, карась, карп, шчупак. Аднак варта помніць, што гэты вадаём лічыцца ахоўваемай зонай: рыбная лоўля з дапамогай бензаматорных сродкаў тут забаронена. Але гэта цудоўнае месца для аматараў пасядзець на беразе з вудай