Заснаваны як гісторыка-краязнаўчы ў чэрвені 1989 г. З 2005 года працуе ў статусе народнага. Складаецца з шасці экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 145 кв.м., дзе захоўваецца каля 3 200 экспанатаў асноўнага і дапаможнага фонду, многія з якіх уяўляюць гістарычную, прыродазнаўчую і навуковую каштоўнасць. Дзевяць прадметаў фонду ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь. У дзесяці экспазіцыйных раздзелах экспануюцца прадметы працы і побыту, кераміка, адзенне нашых продкаў, старадаўняя мэбля, вайсковая амуніцыя і прадметы салдацкага побыту, кнігі з аўтографамі аўтараў, шматлікія дакументы і фотаздымкі, публікацыі ў газетах і часопісах, матэрыялы перапіскі і г.д.
Заснавальнік і першы кіраўнік музея – Крупа Анатоль Леанідавіч (1955-2020), дырэктар школы, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, краязнаўца.
Сялянская хата канца ХІХ-пачатку ХХ стст.
Пакой (святліца)
Сялянская хата канца ХІХ-пачатку ХХ стст. Кухня («бабін кут»)
Сялянская хата канца ХІХ-пачатку ХХ стст. Камора
«З чаго ўсё пачыналася» Першабытнаабшчынны лад
Наш край
у IX - XVIII стст
Паўстанні і войны канца ХVІІІ-пач.ХІХ
Маёнтак «Бердаўка»
ў ХІХ-пачатку ХХ стст
Бердаўка
ў 20-30-я гг ХХ ст
«Каб памяталі
пра вайну...»
(Вялікая Айчынная вайна)
«Агеньчык яе будзе гарэць вечна...»
(з гісторыі адукацыі)
«Адданыя роднай зямлі» (памяці
Крупы А.Л. і Крупы Н.Ф.)
«Жыццё прысвяцілі, вёска, табе...»
(людзі Бердаўкі)
«Ён пабудаваў сабе помнік» (Каранюк А.А. - старшыня і Чалавек)
Флора і фаўна нашага краю
Найбольш каштоўныя экспанаты музея
Найбольш каштоўныя экспанаты музея