У 2008 г. Бердаўская сярэдняя школа адзначыла свой 60-гадовы юбілей. У святочнай праграме найбольш запамінальным стала арганізаваная Саветам Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея адкрыццё ля цэнтральнага ўвахода ў школу ганаровага памятнага знака
Школа ў Бердаўцы як сярэдняя пачала працаваць у 1948 г. першай сярод вясковых школ Лідскага раёна. Перш навучанне вялося ў будынках старой школы (сучасная вул.Лідская). Сёння ў адным з тых будынкаў працуе прыватная крама, у другім размяшчаецца школьны музей, трэці належыць каталіцкай парафіі (капліца).
У 1977 г. быў пабудаваны і ўведзены ў дзеянне новы трохпавярховы будынак школы (сучасная вул. Школьная).
З верасня 2021 г. у аграгарадку працуе Бердаўская базавая школа Лідскага раёна
Аўтар помніка ля школы - лідскі скульптар Рычард Баляслававіч Груша, які падарыў гэты знак роднай школе ў год яе 60-гадовага юбілею