У былой сядзібе пана Дамбавецкага ўжо некалькі год запар праводзяцца адметныя мерапрыемствы пад агульнай назвай «Сядзіба Дамбаецкага запрашае». Адбывецца гэта дзякуючы намаганням супрацоўнікаў аддзела метадычнай і культурна-масавай работы Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, работнікам Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра
Апошнія два гады брэндавым мерапрыемствам стаў «Шляхецкі баль у пана Дамбавецкага». На сапраўдны баль пары - жанчыны ў прыгожых строях, мужчыны ў строгіх касцюмах - з’язджаюцца з усіх куткоў Лідчыны і не толькі. Гасцінна сустракаюць гасцей і вядуць усё мерапрыемства Марыя і Аляксандр Дамбавецкія (ужо традыцыйна ў гэтай ролі выступаюць Інэса і Аляксандр Парфенчыкі, работнікі Бердаўскага КДЦ). Музычны настрой задаюць запрошаныя музыкі і спевакі. Кожны новы баль мае сваю непаўторную праграму і абавязковую інтрыгу.
Не прапусціце анонс мерапрыемства сёлета і станьце ўдзельнікам сапраўднага балю!
20 мая 2023 года плануецца правядзенне свята «Маёнтак Дамбавецкага запрашае…на шляхецкі баль у Ноч музеяў!»
Ужо самы час рыхтаваць святочны ўбор!
Шляхецкі баль плануецца ў дзень, калі ва ўсім свеце праходзіць Міжнародная акцыя "Ноч музеяў". Сустрэнуць гасцей Аляксандр і Марыя Дамбавецкія. Маршрут насустрач музейнай ночы пачнецца святочным балем. Усе прысутныя закружацца ў танцах. Пары-ўдзельніцы балю станцуюць у гэты вечар самыя папулярныя танцы ХІХ стагоддзя - паланэз, вальс, кадрыль, мазурку. У прысядзібным парку адбудзецца паркавая прагулка, будуць працаваць фотазоны, чайны і гульнявы салоны. У гэтую ноч прагучыць шмат вершаў і рамансаў у Музеі сям'і, які працуе ва ўстанове. Традыцыйна ў сутарэнным памяшканні сядзібы таксама будзе неспакойна: прывіды палаца Дэмбавецкага ў гэтую музейную ноч спаць не стануць і гасцей свята чакаюць сюрпрызы. Шляхецкі баль і палац Дэмбавецкага нікога не пакінуць абыякавымі, бо адчыняць свае дзверы ў Ноч музеяў і ў такі цікавы і таямнічы свет танцаў, гісторыі і мастацтва!
Першае мерапрыемства
«Сядзіба Дамбавецкага запрашае»
ў Бердаўцы стартавала як брэндавае
(2018 год )
Брэндавае мерапрыемства
«Сядзіба Дамбавецкага запрашае» прысвечана вытворчасці
і пераапрацоўцы льну
(2019 год )
Брэндавае мерапрыемства
«Сядзіба Дамбавецкага запрашае» прысвечана вольнаму часу
(2021 год )