У Бердаўцы ў канцы 1960-1970 гг ХХ ст па рашэнні гаспадара сядзібы Дамбавецкага Аляксандра Станіслававіча быў пабудаваны новы палац у неагатычным стылі.
Плошча палаца складае 381,4 м.кв. Гэта двухпавярховы прастакутны будынак з рызалітам. Вертыкальная дамінанта – квадратная ў сячэнні 14-метровая вежа з шасцю адкрытымі праёмамі)
Палац меў тры ўваходы. Цэнтральны – у выглядзе арачнага порціка з балконам, агароджаным літай чыгуннай балюстрадай
Таўшчыня сценаў палаца ад 0,6 да 1,2 м. Страха будынка двухскатная, гладкая, пад ацынкaванай бляхай.
Пад будынкам маецца сутарэннае памяшканне (склеп) агульнай плошачай 74 кв.м. Глыбіня яго складае 3,2м. Таўшчыня сценаў склепа дасягае 1,5м. Сцены выкладзены з каменю. У кладцы можна назіраць і адзінкавыя фрагменты цэглы-пальчаткі, захаванай са старажытных часоў.
Раней спусціцца ў склеп можна было толькі знутры па лесвічным спуску і тамбуры. Сёння для зручнасці турыстаў аформлены спецыяльны асобны ўваход.
Унутраныя сцены палаца распісваліся маслянымі фарбамі, падлога - з дубовага паркету. Абаграваўся палац галандскімі печамі з белай паліванай кафлі з малюнкамі і аздабленнем. Дымаходы праходзілі ўнутры сценаў.
Сёння толькі адзін з пакояў, магчыма сталовая, амаль захаваў свой першапачатковы выгляд: крыжападобная зводчатая столь, арачныя невялікія дзвярныя праёмы, нішы ў магутных (да 1,2 м) унутраных сценах.
Да палаца ў 80-х гадах ХІХ ст. быў прыбудаваны невялікі аднапавярховы будынак
(77 м.кв. ) з двухскатнай страхой. Ён служыў кухняй і каморай.
Палац у Бердаўцы за свае амаль 150 год разам са сваімі гаспадарамі перажываў усе гістарычныя падзеі, трагічныя і радасныя
Маёнтак А. С. Дамбавецкага ў пачатку ХХ ст. адносіўся да ліку добраўпарадкаваных. Але так было не назаўсёды.
З верасня 1915 да канца 1919 гг у маёнтку стаялі кайзераўскія войскі.
У 1923 годзе Соймік Лідскага павета арганізаваў у маёнтку школу ральнічу (агранамічную – працавала да 1939 г). Побач з палацам з'явіўся гадавальнік дэкаратыўных раслін. Да сённяшняга дня старажылы Бердаўкі месца яго былога размяшчэння называюць "шкулкамі": па-польску гадавальнік для раслін – szkółka dla roślin.
Акрамя таго, тут вырошчвалі лазу, з якой навучэнцы школы ральнічай выраблялі мэблю.
У міжваенны перыяд у былым доме прыслугі Дамбавецкага размяшчаліся бухгалтэрыя конезавода і святліца (пакой для адпачынку работнікаў).
19 верасня 1939 года ў Бердаўку ўвайшлі рэгулярныя войскі Чырвонай Арміі. Чырвонаармейцы раскватараваліся ў палацы Дамбавецкага, прыстасаваўшы яго пад казармы. У парку размясцілі танкеткі і гарматы.
У пачатку ліпеня 1941 года ў Бердаўцы з’явіліся 50 фашыцкіх жандармаў і паліцаяў. Яны раскватараваліся ў пабудовах на тэрыторыі старога парка.
У пасляваенны верыяд некаторыя палацавыя пакоі выкарыстоўваліся ў якасці жылля для бердаўчан.
З 1952 г у частцы памяшканняў пачынае працаваць таксама і сельскі клуб. Сёння гэта Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр. Установа культуры з'яўляецца паўнапраўным гаспадаром былога палаца, актыўна развівае і папулярызуе яго гісторыю.
У 2007 годзе каля ўвахода ў будынак палаца ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар былога гаспадара сядзібы – А. С. Дамбавецкага
Палац мае свае паданні і таямніцы. Так, сталымі гаспадарамі ў начны час у палацы адчуваюць сябе прывіды. А ў склепе іх можна зрэдку назіраць нават удзень.
Адно ж з самых вядомых бердаўскіх паданняў пра сядзібу - паданне пра Ганну і Яна
Дачка Аляксандра Дамбавецкага Ганна закахалася ў простага хлопца Яна. Аднак, як і трэба меркаваць, у іх кахання не было будучыні. Хлопца адправілі на службу на 25 гадоў у рэкруцкае войска. А на месцы іх спатканняў з'явіліся два канадскія клёны. Пазней побач вырасла ліпа. Адзін з тых клёнаў і ліпа растуць перад палацам і сёння. Клён і дагэтуль дае вельмі салодкі сок - кажуць, як само каханне . Аднак рух соку заканчваецца вельмі хутка – гэтак жа, як было хуткаплыннае каханне Ганны і Яна.
А ліпа ператварылася сёння ў дрэва жаданняў - на ім круглы год мільгаціць мноства павязаных на ліпавых галінках каляровых стужачак. Іх завязваюць усе, хто загадвае жаданне аб моцным і шчаслівым каханні
Падчас будаўніцтва палаца быў разбіты пейзажны парк плошчай у 3 га з дзвюх частак – партэрнай і пейзажнай
Партэрная частка размяшчалася перад палацам. Пейзажная – на паўночна-ўсходнім і паўднёва-ўсходнім схілах узгорка. У планіроўцы гэта былі адкрытыя, з курцінамі прагулачныя алеі. У парку было высаджана больш за 30 відаў дрэў і кустоўя, а таксама вялікая колькасць разнастайных кветак.. Адтуль адкрываўся выдатны панарамны від на возера.. Адтуль адкрываўся выдатны панарамны від на возера
Інтэрактыўная праграма «Скарбы маёнтка Дамбавецкага»
Прагулка па пейзажным парку
Наведванне сутарэннага памяшкання сядзібы (мураванага каменнага склепа)
Прагулкі па старадаўнім ландшафтным парку, да мясцовага возера і «мосціка кахання»
Майстар-клас «Побытавыя танцы»
Майстар-клас «Гульня "Гарадкі"»
ЦІСНІЦЕ на кнопку ніжэй і знаёмцеся са старадаўняй бердаўскай сядзібай больш падрабязна!