Бердаўка ў апошні час не абдзелена ўвагай аматараў падарожнічаць па Беларусі, бо яна можа паказаць наведвальніку неагатычны палац, напаіць чыстым водарам паветра, а калі па датах складзецца, то яшчэ і пацешыць брэндавым мерапрыемствам. Пры гэтым мястэчка з кожным прыездам можа раскрыцца па-новаму і годнае самага ўдумлівага даследавання. Звычайна ў Бердаўку сёння едуць глядзець плазмоіды ў палацавым склепе. Аднак улічыце, што класныя месцы знаходзяцца не толькі тут. І дзесьці па шляху з кропкі А ў кропку Б Вас сапраўды чакаюць уласныя спантаныя адкрыцці. Дзеля гэтага і варта ехаць у старажытную Бердаўку...
Цісніце на надпіс і даведайцеся больш падрабязна пра мерапрыемствы,
якія можна наведаць у Бердаўцы ў прывязцы да даты або па замове