быў адкрыты ў снежні 2017 года як першы падобнага накірунку ў рэспубліцы. Ініцыятары стварэння – «Беларускі саюз жанчын»
Установа культуры працуе на базе Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра, размешчана ў былым палацы беларускага краязнаўцы і грамадскага дзеяча Аляксандра Дамбавецкага і займае два экспазіцыйныя пакоі на першым паверсе.
Расказвае пра творчы ансамбль сям’і Парфенчыкаў і яго гісторыю. Менавіта на прыкладзе сямейнага роду самадзейных музыкаў разглядаецца, якой павінна быць вялікая, моцная і здаровая беларуская сям'я. Матэрыялы і экспанаты экспазіцыі знаёмяць з творчымі дасягненнямі, геаграфіяй гастрольнай дзейнасці, узнагародамі, традыцыямі і хобі сямейнага ансамбля
Народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў «Мы з вёскі-калыскі» быў створаны яшчэ ў 1985 годзе. Ён уключае ў сябе тры пакаленні сям'і – ад бабуль і дзядуляў да ўнукаў! Узрост удзельнікаў ансамбля - ад 10 гадоў да 60+. Больш за 35 гадоў нязменным кіраўніком калектыву з'яўляецца Аляксандр Генадзевіч Парфенчык. Дэвіз ансамбля – «Без песні хоць трэсні!»
Дарэчы, сямейны калектыў з 1994 года першым у рэспубліцы сярод такіх калектываў уганараваны званнем народнага.Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровую грамату прадстаўніцтва ААН у Беларусі за распаўсюджванне ідэі сямейнай творчасці, Ганаровую грамату Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь
Прысвечана пачатку кожнай сям'і і размешчана ў другім пакоі. Расказвае пра тое, як у нашым краі праходзіў вясельны абрад у 50-70 гадах XX ст.
Экспанаты – вясельны стол, вясельныя строі, фатаграфіі маладых, пасаг нявесты, падарункі маладым і інш. Праводзяцца абрады, гучаць песні і ў інтэрактыўным рэжыме ўзнаўляюцца больш чым паўвекавыя мясцовыя легенды і паданні
Анімацыйна-тэатралізаваны паказ «Падарожжа ў сямейны дабрабыт» з інтэрактыўнай выставачна-пазнавальнай праграмай «Вясялейка гуляем!» з абрадавымі дзеяннямі «Надзяванне вэлюма», «Цыганы» і інш.
Прагулкі па старадаўнім ландшафтным парку, да мясцовага возера і «мосціка кахання»
Час работы: серада-нядзеля - 10.00-19.00 |
Выхадныя: панядзелак, аўторак |
Адрас: Лідскі р-н, аг. Бердаўка, вул. Азёрная, 4 |Тэлефон: 8 (0154) 62-35-19 |
Эл. скрыня: kdcberdovka@mail.ru