Самым старым мемарыяльным помнікам на тэрыторыі былога Бердаўскага сельскага Савета з'яўляецца помнік воінам і партызанам, якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. пры вызваленні Лідскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Брацкая магіла, у якую перанеслі парэшткі воінаў і партызанаў, загінуўшых на тэрыторыі Бердаўскага, Дубровенскага і часткова Дакудаўскага сельсаветаў, была заснавана ў 1948 годзе ў парку вёскі Бердаўкі. Згодна з рашэннем Савецкага ўрада ў 1950 г. тут устанавілі помнік савецкаму салдату. На пастаменце – воін у поўны рост з прыспушчаным сцягам, які накрывае надмагільны камень. На камені – зорачка, серп і молат, словы «Вечная памяць героям, палеглым у баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!»
У брацкай магіле пахавана 157 воінаў. Прозвішчаў ўстаноўленых – 50. Астатнія застаюцца безыменнымі і сёння.
Вось устаноўленыя прозвішчы тых, хто загінуў і пахаваны ў брацкай магіле в. Бердаўкі:
Базуеў Іван Андрэевіч, сяржант, загінуў 12.7.1944
Барыхаў Аляксей Аляксандравіч, шаранговы, загінуў у 1944
Бондар Міхаіл Емяльянавіч, шаранговы, загінуў 7.7.1944
Бузуеў Аркадзь Мацвеевіч, яфрэйтар, загінуў 12.7.1944
Васім Міхаіл Рыгоравіч, шаранговы, загінуў 9.7.1944
Васіленка Пётр Фядотавіч, сяржант, загінуў 11.7.1944
Волкаў Уладзімір Андрэевіч, сяржант, загінуў у 1944
Гаўрылаў Пётр Афанасевіч, шаранговы, загінуў 9.7.1944
Голубеў Канстанцін Сяргеевіч, старшы сяржант, загінуў 11.7.1944
Гомза Мікалай Мікітавіч, шаранговы, загінуў 9.7.1944
Жыхараў Г.Н., партызан, загінуў у 1944
Жураўлёў Аляксей Фёдаравіч, старшы сяржант, загінуў 8.7.1944
Зайцаў Васіль Сяргеевіч, маёр, загінуў 17.8.1944
Закурдаеў Юрый Сяргеевіч, старшы лейтэнант, загінуў 18.9.1944
Знарок Андрэй Аляксандравіч, шаранговы, загінуў 8.7.1944
Іваноў Іван Іванавіч, шаранговы, загінуў у 1943
Ільічоў Ягор Аляксандравіч, шаранговы, загінуў 8.7.1944
Кепня Аляксей Іосіфавіч, шаранговы, загінуў у 1944
Кавалёў Філіп Мікітавіч, старшы сяржант, загінуў 6. 7.1944
Казлоў Аляксандр Іванавіч, шаранговы, загінуў 9.7.1944
Кандраценка Міхаіл Афанасевіч, шаранговы, загінуў 11.7.1944
Кондыраў Васіль Усцінавіч, шаранговы, загінуў 17.7.1944
Конеў Пётр Пятровіч, шаранговы, загінуў 12.7.1944
Краснаяраў Васіль Васільевіч, шаранговы, загінуў 8.7.1944
Кудзі Яўген Ігнатавіч, партызан, загінуў 08.07.1944
Кузняцоў Іван Пятровіч, шаранговы, загінуў 10.7.1944
Лапуць Трафім Ільіч, партызан, памёр ад ранаў 25.7.1944
Лебедзеў Міхаіл Іванавіч, шаранговы, памёр ад ранаў 19.7.1944
Лобан Мікалай Аляксандравіч, шаранговы, памёр 8.9.1945
Логінаў Міхаіл Міхайлавіч, яфрэйтар, загінуў 25.4.1945
Лысых Мікалай Ягоравіч, шаранговы, загінуў 10.7.1944
Маёраў І.О., лейтэнант, загінуў у 1944
Макараў Іван Міхайлавіч, лейтэнант, загінуў 17.9.1944
Маркевіч Іван Мікалаевіч, партызан, загінуў 8.7.1943
Мяльцяшынаў Мікалай Дзмітравіч, шаранговы, загінуў 8.7.1944
Міхайлаў Міхаіл Міхайлавіч, старшы лейтэнант, загінуў у 1944
Наградаў Іван Міхайлавіч, лейтэнант, памёр ад ранаў у 1944
Панкратаў Васіль Дзмітравіч, малодшы сяржант, загінуў 12.7.1944
Пярвых Павел Пятровіч, малодшы лейтэнант, загінуў 17.7.1944
Пятроў Мікалай, шаранговы, загінуў 12.7.1944
Піліпенка Фёдар Мацвеевіч, старшы сяржант, загінуў 9.7.1944
Пучкоў Пётр Міхайлавіч, шаранговы, загінуў 9.7.1944
Рабінін Іван Філатавіч, старшы сяржант, загінуў 8.7.1944
Рыбалка Мірон Мікалаевіч, малодшы сяржант, загінуў 11.7.1944
Рыбіноўскі Васіль Аляксандравіч, палітрук, загінуў 11.2.1944
Салдатаў Сямён Андрэевіч, старшы сяржант, загінуў 01.10.1944
Сатнічэнка Акім Міронавіч, шаранговы, загінуў у 1944
Сямашка, лейтэнант, загінуў у 1941
Хвашчэўскі Мікалай Міхайлавіч, партызан, загінуў 05.04.1943
Якавенка Васіль Паўлавіч, старшы сяржант, загінуў 08.07.1944
Магчыма, тут перазахаваны і бацька Бацвінавай М.П.
Ініцыятарамі і арганізатарамі стварэння брацкай магілы ў бердаўцы былі члены камсамольскай арганізацыі Бердаўскай сярэдняй школы (сярод іх – Сегенчук Ніна, Сарока Уладзімір, Кучынскі Станіслаў, Арэхва Сяргей, Малец Аляксандр, Жыдок Уладзімір, Лучко Здзіслаў) .
У 1984 годзе на месцы помніка савецкаму салдату быў узведзены новы помнік-абеліск, у аснове якога размясцілася і памятная пліта ў гонар аднавяскоўцаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на ратным полі
Вялікая роля ва ўшанаванні і ўвекавечванні памяці вызваліцеляў роднай зямлі ад гітлераўскіх акупантаў належыць былым кіраўнікам пошукавай групы, якая ў 80-я гг дзейнічала ў Бердаўскай СШ. Гэта выкладчык пачатковай ваеннай падрыхтоўкі падпалкоўнік запасу Баравіцкі Павел Антонавіч і настаўнік геаграфіі Булай Міхаіл Іосіфавіч
У 1950 г. побач з брацкай магілай былі перапахаваны парэшткі савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў – гвардыі маёра Зайцава Васілія Сяргеевіча і гвардыі малодшага лейтэнанта Пярвых Паўла Пятровіча. Перш помнік уяўляў сабой пастамент, на якім былі замацаваны часткі прапелера баявога самалёта-знішчальніка. На ім размяшчаліся партрэты лётчыкаў і тэкст з кароткімі звесткамі пра іх, з выявамі баявых узнагарод кожнага з пахаваных.
У 1984 годзе на месцы старога помніка з'явілася новая стэла ў форме зоркі з завужанай асновай.
У пачатку 2018 года дзякуючы ваеннаслужачым 116-й штурмавой авіяцыйнай базы была праведзена рэканструкцыя стэлы-зоркі. Артыкул у "Лідскай газеце" пра гэтую падзею па спасылцы ТУТ.
Гісторыя стварэння помнікаў у парку аграгарадка Бердаўкі больш падрабязна ў відэароліку «Памяць – у камені»
Запампуйце аўдыётур «Памяць сэрца» на тэлефон!
Тур прадстаўляе агучаныя звесткі пра помнік воінам і партызанам Вялікай Айчыннай вайны, пахаваным у брацкай магіле ў парку вёскі Бердаўкі
Пра тое, як і сёння родныя воінаў, пахаваных у брацкай магіле ў парку вёскі Бердаўкі, наведваюць дарагія сэрцу мясціны, чытайце ТУТ