А 

Апалае сэрца. Клімчанка, зноў абяссілены і панылы, з апалым сэрцам дайшоў да берага.

Аслабелае сэрца. Аслабелае сэрца ледзьве варушылася ў  грудзях.

Ашалелая сіла. Нейкая ашалелая сіла буяніла ўгары.   

Б

Балючая каламуць. І ён захлібнуўся чорнай балючай каламуццю.     

Балючы звон. Ён не здзівіўся таксама, калі ў наступнае імгненне з балючым звонам у вуху паляцеў на зямлю.

Бясконца-доўгая сцюжа. На смену бясконца-доўгае сцюжы ішла вясна.

В

Вар’яцкі позірк.  Няўцямным вар’яцкім позіркам лейтэнант глянуў уніз.

Выспеўшая рашучасць. Марудна выспеўшая яго рашучасць была зрушана.

Г  

Глухая цішыня. Наўкола стаяла сонная глухая цішыня.

Гулкае сэрца. З гулкім сэрцам у грудзях Клімчанка павярнуўся да ўзвода.

Д

Драўляная ўхмылка. Шыракаваты чырвонаармеец усміхаўся з ненатуральнай драўлянай ухмылкай.

Дрымотная цішыня. Ён не адразу звярнуў увагу на новыя гукі, што нарадзіліся ў дрымотнай цішыні ночы.

З

Загадкава-ледзяныя вочы.  – Ты перамог, сволач!  - сказаў ён, бачачы перад сабой загадкава ледзяныя вочы Чарнова.

Задуменны ранак. Задуменны ранак стаяў на дварэ.

Зацятая суровасць. Петухоў далез да крайняга байца і з зацятай суровасцю на мясістым твары штурхануў яго у каршэнь.

Здзічэлая сіла. Затым са здзічэлай, амаль немагчымай сілаю скочыў цераз яго абвялае цела.

Злы позірк. Капітан марудна спыніў на лейтэнанце злы позірк.

І

Істэрычная весялосць. Але ў гэты час ззаду з нейкай істэрычнай весялосцю і неразумелаю бесклапотнасцю да яго ўчынку, зарагатаў, аж затросся, Чарноў.

К

Клапатлівая строгасць. З клапатлівай строгасцю прыкрыкнуў на яго.

Клейкія думкі. Апанаваны дрыготкаю і наплывам сумных, клейкіх, як смала, думак.

Л

Ліпкая мутнасць. Ледзьве адольваючы ліпкую мутнасць у свядомасці, лейтэнант зразумеў, што пагібель яму адтэрміноўваецца.

М

Маўклівая вышыня. Яшчэ раз убачыў маўклівую вышыню і тады канчаткова зразумеў.

Матава-шэрае неба. Па схілах рова паўзло клочча туману, нізка навісла матава-шэрае неба.

Мясісты твар.  Петухоў далез да крайняга байца і з зацятай суровасцю на мясістым твары штурхануў яго у каршэнь.

Н 

Нямоглы крык.  Крык яго стаў хрыплы і нямоглы .

Нясмелае святло. Імгла расступілася і на падлогу з акенца лягла пляма нясмелага ранішняга святла.

П

Пакорліва-паслушны выраз. Як пакорліва-паслушны выраз яго твару саступіў месца самазадаволенай упэўненасці.

Палахлівае здзіўленне.  На яго немаладым зашчаціненым твары адбілася амаль, што палахлівае здзіўленне.

Помслівая зацятасць. Які з помслівай зацятасцю ішоў прэч па рове.

Прадсмяротнае прыволле. Гэтае прадсмяротнае прыволле нестрыванаю жалобай разанула ягонае сэрца.

Р   

Раптоўны жах. Тады яго працяў раптоўны, не ўсведомлены яшчэ ў свае прычыннасці жах.

Роспачная нянавісць.  З роспачнай нянавісцю ён сказаў на хаду Чарнову.

Рухавыя вочы. Шэрыя рухавыя вочы таго раз за разам засцярожліва лыпалі на дзверы зямлянкі.

С 

Самазадаволеная ўпэўненасць. Як пакорліва-паслушны выраз яго твару саступіў месца самазадаволенай упэўненасці.

Сонная цішыня. Наўкола стаяла сонная цішыня. 

Т  

Туманістае мроіва. Навокал у шэрым туманістым мроіве ляжала  веснавая зямля.

Ц  

Цяжкі позірк. Капітан марудна спыніў на лейтэнанце цяжкі злы позірк.