1. Пастаўце націск у словах. Праверце сябе па слоўніку.
Сівы, ракушка, камбала, дачырвана, кляштар, занятасць, кашляць, ціхенечка, упрысядкі, фартух, навіна, накрыўка, маляр, прэзент.
! Запомніце месца націску ў наступных словах:
Спіна, вусы, алфавіт, падпарадкаванне, мысленне, аб'інець, крапіва, слабы, курыца, кулінарыя, прыяцель, індустрыя, пасланец, садавіна, квартал, нібы, грамадзянін, аркуш, гліняны, далей, знахар, пачуццё.
2. Запішыце ў фанетычнай транскрыпцыі, як трэба вымаўляць наступныя словы:
Ксёндз, жэрдка, едзьце, спецгрупа, баскетбол, не ходзіць, легенда, аперацыя, анекдот, экзотыка, смех, скіраваць, з iголачкі, смех і грэх, яна ішла, не ісці.
! Запомніце вымаўленне наступных слоў:
Бюлетэнь, інцыдэнт, кампасціраванне, кампетэнтнасць, кампраментаваць, карэспандэнт, манпансье.
3. Знайдзіце i выпраўце граматычныя памылкі ў наступных сказах i словазлучэннях:
Вуліца тут была сушэй i вузей. А таму i не бяда: усё нібы з гуся вада. На двары зіма спраўляла сваю першую буяную вечарынку. Па-чалавечы задумліва шуміць калоссямі поле. Людская праца ўcix дужэй на свеце. За паўтары тыдні гаспадар паспеў добра пазнаёміцца з салдатам. З Ciбipy вярталіся арыштанты зрэдку. Я ідy ваяваць, шынель апрануўшы паходную.
4. Знайдзіце памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўяў. Правільна пабудуйце сказы і запішыце іх.
1. Ідучы дадому, з’явілася жаданне наведаць сябра. 2. Успамінаючы дарагія мясціны, смутак ахоплівае мяне. 3. Чуючы гэты востры боль у кожнай песні, верылася, што нічога на свеце не знікае без следу. 4. Усю дарогу, едучы дадому, чорныя думкі не давалі Сабаневічу спакою. 5. Рыхтуючыся да экзамена, у нас былі незразумелыя пытанні. 6. Убачыўшы Віктара, Маю быццам хто падмяніў. 7. Васю, уткнуўшыся тварам у падушку, прысніўся старшны сон. 8. П’ючы чай, іх гутарка часта пераходзіла з тэмы на тэму. 9. Выходзячы з пакоя, у вочы кінулася аб’ява. 10. Падыходзячы да школы, мне стала страшна.
5. Выпраўце памылкі ў сказах, запішыце ix правільна.
Пераважная большасць вяскоўцаў пастанавілі перайсці у калгас. БДУ аб'явіла набор студэнтаў. Да прылаўка падышлі два інтэлігентных i нябойкіх хлопца. Максімаліста лаялі, над iм смяяліся. Заканчваючы размову, Сяргей Разанаў падзякаваў усіх. Трэба тэрмінова ехаць на млын. Суседка папрасіла пазычыць нож. 3 лётчыкам Куніцыным, лятаючы на самалёце, здарылася аварыя. Камандзір аддаў распараджэнне намесніку, папярэдзіўшы, глядзі - галоўнае людзі.
6. Знайдзіце сказы з памылковым ужываннем запазычаных слоў, заапішыце правільны варыянт.
Алесь неаднойчы быў дыпламатам абласнога конкурсу мастацкай творчасці школьнікаў.
Амаль два кіламетры мы беглі з ім візаві.
Буйныя ўчасткі сухазем’я называюцца мацерыкамі, або кантынентамі.
Учора сапраўды недзе каля лесу ўпаў метэор.
На балях, раундах, прыёмах заўсёды сустрэнеш цікавых гасцей.
У транзітнага пасажыра ўражанне пра гарады звычайна складваецца па вакзалах.
І нічога не было ў гэтых чутках, і горш за ўсё – яны пацвярджаліся фактарамі.
Пятрусь з завязанымі вачыма мог прайсці праз грог.
Тытаны і тытанічныя сплавы маюць вялікую трываласць і вязкасць.
Ёсць у Канадзе шмат імігрантаў, у тым ліку і славян.