Вітаем вас у пакоі «З чаго ўсё пачыналася»! Тут наша гісторыя ад першабытнаабшчыннага ладу да пачатку ХХ стагоддзя
Экспазіцыя «Перыяд першабытнаабшчыннага ладу на спрадвечнабеларускіх землях»
У экспазіцыі размешчаны разнастайныя макеты, калекцыя археалагічных знаходак, фотаздымкі месцаў стаянак першабытных людзей і фотаздымкі з раскопак, якія праводзілі ўдзельнікі лагера «Юны археолаг», малюнкі, што ілюструюць жыццё і дзейнасць першабытнага чалавека
Тут размешчаны партрэты-рэпрадукцыі гістарычных асоб названага перыяду, карты дзяржаўных утварэнняў, макеты, рамесныя вырабы, матэрыялы пошукавай работы, паходаў па месцах паўстанцаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, літаратура, якая адлюстроўвае гістарычныя падзеі адзначанага перыяду
О, знаёмцеся –
Аляксандр Дамбавецкі!
Былы губернатар Магілёўскай губерні, беларускі краязнавец
Больш падрабязна пра Дамбавецкага ТУТ
У канцы ХІХ ст. узвёў у Бердаўцы неагатычны палац. Адзіны з падобных, захаваных на Лідчыне і сёння
Больш падрабязна пра палац у Бердаўцы ТУТ
Гаспадарка Дамбавецкага вялася самымі прагрэсіўнымі метадамі. Выраблялася нават свая «іменная» цэгла!..
Цагельня (завод, на якім выраблялася цэгла) быў пабудаваны недалёка ад Бердаўкі. Дагэтуль месца, дзе стаяў завод, мясцовыя старажылы называюць цагельняй
Бердаўка ў 1920-
1930-я гг.
Экспазіцыя створана ў 2015 г. і папаўняецца. Тут знаходзіцца матэрыял, які апавядае пра перыяд Першай сусветнай вайны ў нашым краі, знаходжанне Бердаўкі ў складзе Польшчы
Гэты пакой сведчыць: галоўнае не забывацца, што ўсё пачыналася з апрацоўкі каменю, а чалавечыя рукі і розум адолеюць многае!
А вы здагадаліся, што прадстаўляемая ў нашым музеі інфармацыя вельмі багатая і займальная? Пазнаёмцеся з ёй падрабязней!