У экспазіцыйным раздзеле змешчаны багатыя ілюстрацыйныя матэрыялы пра гісторыю калгасаў на тэрыторыі былога Бердаўскага сельскага савета і яго кіраўнікоў, пра людзей, для якіх бердаўская зямля стала месцам жыхарства і працоўнай дзейнасці. Асобны стэнд адведзены прадстаўнікам мясцовай сельскай інтэлігенцыі
Разгадаеш красворд і даведаешся, з якімі прадметамі побыту нашых бацькоў і дзядоў можна пазнаёміцца ў гэтай экспазіцыі
Цікавіць гісторыя і памятныя мясціны самой вёскі Бердаўкі — ЦІСНІ на кнопку!
Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя (успаміны, фотаматэрыял, матэрыялы СМІ і інш.), прадметы побыту і старая бытавая апаратура другой паловы мінулага стагоддзя, што можа быць перададзена ў дадзеную музейную экспазіцыю, звяжыцеся з намі