Так званы «бабін кут», або мыцельнік — гаспадарчы кут. Галоўнае месца ў ім займае печ — прыстасаванне для прыгатавання гарачых страў, выпечкі хлеба, абагравання памяшкання, сушкі і іншага. Яна адыгрывала важную ролю ў паўсядзённым побыце, традыцыйных звычаях, абрадах і вераваннях беларусаў. У інтэр’еры хаты селяніна займала звычайна месца ў блізкім ад увахода куце. Звернута вусцем да падоўжанай сцяны з вокнамі. Унутры мела под, дзе палілі дровы і гатавалі стравы. Зверху — паднябенне, якое закрывалася заслонкай. У нізе печы находзілася падпечча. Тут узімку трымалі свойскую птушку.
На прыпечку, з боку вусця печы, была ямка — ніша, куды зграбалі частку гарачага вуголля, закрываючы яго слоем попелу. У гэтым стане вуголле захоўвалася круглыя суткі і выкарыстоўвалася ў якасці запалак. Калі вуглі гаслі, гэта лічылася кепскай прыметай. Нязгасны «вечны агонь» у ачагу для беларуса — сямейная святыня, сімвал шчасця і дабрабыту. Так, згодна з павер'ямі, нельга было ў нядзелю альбо ў святочны дзень пазычаць у суседзяў агонь
Бонус для вас - майстар-клас па пляценні цыбулі ў косы
Вы ўпэўнены, што ведаеце выгляд прадметаў на кухні да драбніц? А яшчэ любіце манахромныя пазлы? Тады гэтае заданне для вас!
Хочацца ўбачыць «бабін кут» на ўласныя вочы? Тут кантакты для сувязі з намі!