КАРАНЮК Аляксандр Аляксандравіч (01.06.1929-10.10.2021)
Нарадзіўся ў вёсцы Дакудава Лідскага раёна. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў на розных кіруючых пасадах у сельскай гаспадарцы, з 1964 па 1993 год — старшынёй калгаса «Бердаўка»
За сваю нястомную працу меў мноства ўзнагарод. Сярод іх падзякі і Ганаровыя граматы розных узроўняў, медалі «За працоўныя заслугі», «Выстава народнай гаспадаркі СССР», ордэны «Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Знак пашаны», «Працоўнага сцяга». Неаднаразова абіраўся ў прадстаўнічыя органы ўлады - мясцовы, раённы і абласны Саветы, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР Х склікання.
Задоўга да сучаснай праграмы па адраджэнню вёскі Аляксандр Аляксандравіч стварыў у Бердаўцы сапраўдны аграгарадок з добраўпарадкаваным жыллём і інфраструктурай, якія па тых часах ні ў чым не саступалі гарадскім.
У гонар Аляксандра Аляксандравіча Каранюка яшчэ пры жыцці названа вуліца ў аграгарадку Бердаўцы.
Яго імя занесена ў раённую Кнігу Народнай Славы. У 2013 г. удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна». «Іменная» зорка змешчана на памятным знаку «Гордасць Лідчыны» (г.Ліда, пляцоўка перад Лідскім гісторыка-мастацкім музеем)
Аўтар кнігі «Сэнс жыцця» (2014).
Будынкі, узведзеныя ў Бердаўцы ў 80-я гг ХХ ст. з ініцыятывы і пры падтрымцы калгаснага старшыні Каранюка А. А.