Экспрэс-выстава «Музей у чамадане» - серыя інтэрактыўных праграм Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея. Гэта альтэрнатыва традыцыйнаму паходу ў музей, якая карыстаецца папулярнасцю ў групавых наведвальнікаў, перш за ўсё навучэнцкай моладзі, педагогаў і школьнікаў.
Міні-праграмы на розныя тэмы аб'ядноўвае адно: пра экспанаты, якія змясціліся ў чамадане, у інтэрактыўнай форме расказвае вядучы-экскурсавод, вымаючы іх па чарзе
Побытавыя народныя гульні
Каляндарна-абрадавыя гульні
Прапануюцца тэматычныя квэст-экскурсіі (камбінацыя класічнай экскурсіі і гульні) па ўсіх экспазіцыях музея. Ад экскурсіі бярэцца пэўная тэма, загадзя складзены маршрут, відовішчнасць. Ад квэста — галаваломкі, загадкі, актыўнасць удзельнікаў квэста.
Тэмы квэст-экскурсій у БГКНМ — ТУТ