ХХ ст… Гісторыя ідзе сваім ходам, часам трагічным. Жахлівы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на лідскай зямлі — у экспазіцыі «Каб памяталі пра вайну…»
У абноўленай падчас рэканструкцыі 2015 г. экспазіцыі, якая пастаянна папаўняецца, адлюстраваны ўсе перыяды Вялікай Айчыннай вайны на лідскай зямлі —
ад першых дзён акупацыі
да вызваленчай аперацыі «Баграціён».
Тут захоўваюцца дакументы, фотаздымкі, лісты з фронту, архіўныя матэрыялы, узнагароды, якія расказваюць пра ўраджэнцаў Бердаўскага сельскага савета, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і еўрапейскага супраціўлення
Асобны стэнд прысвечаны мемарыялу воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пахаваны ў парку вёскі Бердаўкі
Цісні на спасылку ТУТ або скарыстайся QR-кодам і даведайся больш пра помнікі Вялікай Айчыннай вайны, размешчаныя ў парку аграгарадка Бердаўкі, і пра гісторыю іх стварэння!
Сёння ў нашай мясцовасці, на жаль, ужо няма ніводнага з ветэранаў вайны 1941-45 гг.
Але памяць пра іх мы захоўваем свята...
Каб упэўніцца ва ўсім расказаным, трэба абавязкова самому прыехаць у наш музей! Кантакты — ТУТ!