Мы з гордасцю кажам: наш музей замешаны на моцнай любові двух сапраўдных беларусаў да сваёй малой радзімы…
Лідская зямля — яго малая Радзіма. Таму адразу пасля вучобы ў Гомелі малады гісторык з жонкай вярнуўся сюды. З 1984 г. сям’я педагогаў пачынае працаваць у Бердаўцы. І вось такая неверагодная адданасць Анатоля Леанідавіча роднай зямлі і прыхільнасць да краязнаўства і навялі яго на думку пра адкрыццё ў Бердаўцы гісторыка-краязнаўчага музея
ЧЫТАЙЦЕ даследаванне «Кіраўнік. Педагог. Чалавек» з серыі «Выбітныя педагогі маёй малой радзімы»
Дапамагаў у стварэнні музея яшчэ адзін наш зямляк — тагачасны старшыня мясцовага калгаса «Бердаўка» Аляксандр Аляксандравіч Каранюк (01.06.1929-10.10.2021)
Аляксандр Аляксандравіч — асаблівая постаць у вёсцы. Ён Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна. Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Сэнс жыцця». Да слова, некалькі музейных пакояў, у тым ліку прысвечаны гісторыі калгаса і яго людзям, у 2014 г. набылі сучасны выгляд таксама дзякуючы спонсарскай падтрымцы Каранюка
Па ініцыятыве Савета музея ў 2022 годзе была адкрыта новая экспазіцыя «Адданыя роднай зямлі...», прысвечаная памяці педагогаў Бердаўскай СШ Крупы Анатоля Леанідавіча і Крупы Наталлі Фёдараўны
Крупа Наталля Фёдараўна (18.10.1961-31.07.2021), настаўнік рускай мовы і літаратуры Бердаўскай СШ з 1986 па 2019 гг.
Матэрыялы экспазіцыі — дакументы, узнагароды, кнігі і асабістыя рэчы герояў — дапамагаюць пазнаёміцца з працоўнай біяграфіяй і фактамі асабістага жыцця людзей, цалкам прасякнутых любоўю да педагогікі і адданых ёй. Асабліва каштоўна, у тым ліку і для школьнікаў і маладых спецыялістаў, на яскравым станоўчым прыкладзе землякоў упэўніцца ў важнасці і адказнасці абранай прафесіі ў жыцці чалавека
Вам самім хочацца пазнаёміцца са стварэннем бердаўскіх краязнаўцаў-патрыётаў? Музей чакае вас!