Адкрыты 26 чэрвеня 1989 года. Размяшчаецца ў асобным будынку. Шэсць экспазіцыйных музейных залаў займаюць плошчу ў 145 кв.м.
Налічвае звыш за 3100 музейных прадметаў асноўнага і дапаможнага фондаў, якія ўяўляюць значную навуковую, гістарычную і прыродазнаўчую каштоўнасць.
17 чэрвеня 2005 года Бердаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею прысвоена званне «народны». Пацвярджалася двойчы — 20 чэрвеня 2011 г. і 6 лютага 2018 г.
Гісторыка-краязнаўчы музей створаны з мэтай захавання гісторыі вёскі Бердаўкі і акаляючых вёсак былога Бердаўскага сельскага Савета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, гістарычнай і культурнай спадчыны знакамітых землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю роднага краю і краіны.
Мэта дзейнасці музея — прывіццё навыкаў даследчай работы вучням, падтрымка іх творчых здольнасцей, фарміраванне цікавасці да айчыннай культуры і паважлівага стаўлення да маральных каштоўнасцей мінулых пакаленняў
Пазнавальны турызм — атрыманне новых для сябе ведаў пра прыроду, грамадства, гісторыю і сучаснасць чалавецтва, культуру краіны і народа.
Рэкрэацыйны турызм — адпачынак, дасуг; аднаўленне і развіццё эмацыйнай сферы чалавека.
Гасцявы і настальгічны турызм — наведванне месцаў гістарычнага пражывання і атрыманне інфармацыі пра сваякоў
Экскурсійны матэрыял разлічаны для людзей рознага ўзросту — дашкольнікаў і школьнікаў, моладзі, эканамічна актыўных людзей маладога і сярэдняга ўзросту, прадстаўнікоў трэцяга пакалення (людзей на заслужаным адпачынку).
Пры папярэдняй замове магчыма інклюзіўнае наведванне з правядзеннем экскурсіі кіраўніком музея
Юныя экскурсаводы, кіраўнікі музея, настаўнікі-прадметнікі і класныя кіраўнікі
Праводзіць аглядавую экскурсію па музеі ці мясцовасці, суправаджае экскурсійнымі тлумачэннямі і апавяданнямі агляд і паказ экспазіцый музея і іншых аб'ектаў паказу
Чытае экскурсійныя лекцыі і праводзіць інтэрактыўныя экскурсіі па музейных раздзелах, расказвае пра мясцовыя традыцыі і звычаі, знаёміць экскурсантаў (турыстаў) са славутасцямі аграгарадка.
Музей прымае наведвальнікаў па папярэдняй замове (час можа быць адрэгуляваны):
панядзелак-пятніца па дамоўленасці — з 8.30 да 17.00
субота – з 9.00 да 12.30
канікулярны час — па папярэдняй дамоўленасці
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, тэлефануйце:
+375 154 544 101 або +375 154 544 103
+375 33 6118120 (Галіна Антонаўна Альшэўская, кіраўнік музея)
ВАС ЧАКАЮЦЬ ЦІКАВЫЯ МУЗЕЙНЫЯ ЭКСПАЗІЦЫІ
Цісні на карцінку і знаёмся з экспазіцыяй падрабязней!
Матэрыялы пра бердаўскі конезавод, школу ральнічу, касцёл, уладальніка фальварка «Ільянова» Вітольда Радкевіча і яго сям’ю
«Каб памяталі пра вайну...» (Нашы землякі, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.)
Матэрыялы пра ўраджэнцаў Бердаўскага с/с, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, рэшткі зброі і рыштунку ваенных часоў
«Агеньчык яе будзе вечна гарэць!..»
(З гісторыі школы ў Бердаўцы)
Матэрыялы пра кіраўнікоў і настаўнікаў школы, пра вядомых выпускнікоў, фотаздымкі, узнагароды, падручнікі, вучнёўскія прылады, школьная форма розных перыядаў
Матэрыялы пра работнікаў мясцовай сельскай гаспадаркі, культуры, медыцыны, кіраўнікоў сельскага Савета, фотаздымкі, граматы, бытавая тэхніка, прыборы 60-70-х гг. ХХ ст