У ВОТЧЫНЕ
БЕРДАЎСКІХ ЗДАНЯЎ

ДАВЕДНІК ДЛЯ АМАТАРАЎ СЯДЗІБНАЙ КУЛЬТУРЫ

Ва ўсім свеце замкавыя і палацавыя здані, прыстойныя і ўражлівыя, бязлітасныя і не пазбаўленыя пачуцця гумару, спрадвеку жывуць сваім жыццём падземнымі калідорамі ходзяць адно да аднаго ў гасці, сварацца і сумуюць, забаўляюцца і жартуюць з цікаўных турыстаў. Вядома, сёння кожны сапраўдны аматар падарожжаў па Беларусі ведае, дзе ў родным краі жыве здань Боны Сфорца і каго не любіць Чорная Дама Косаўскага палаца, пра што клапоціцца здань Яна Кішкі і чаму былі замураваныя ў сцяне Гальшанскага замка жонка маладога цесляра, а ў сцяне Крэўскага — маладая князёўна...

Вашай увазе я, экскурсавод Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея Арэхва Сяргей, прастаўляю турыстычны анлайн даведнік-агляд «У вотчыне бердаўскіх зданяў», прысвечаны яшчэ пакуль не так шырока вядомай па-за межамі Лідскага раёна сядзібе Дамбавецкіх з яе гісторыяй і паданнямі. І, магчыма, вам захочацца на ўласныя вочы пабачыць месца, дзе жывуць сучасныя прывіды

НАС ЗНОЙДЗЕШ ТУТ!
231302
Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Бердаўка 

ТЭЛЕФАНУЙ!
+375 (154) 62-35-19 (Бердаўскі КДЦ)
+375 (154) 544103 (Бердаўскі ГКНМ) 

ПІШЫ!
praekty@gmail.com 

ВЕДАЙ!
Графік работы Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра і Музея сям'і ў будынку былога палаца 

серада, чацвер, пятніца
11:00-15:00
16:00-20:00
субота
13:00-17:00
18:00-22:00
нядзеля
11:00-15:00
16:00-20:00
Выхадныя дні - панядзелак, аўторак

ПОМНІ!
Наведванне палаца пажадана па папярэдняй дамоўленасці

ЦІСНІ на карту і ГЛЯДЗІ падрабязна ТУРЫСТЫЧНЫ МАРШРУТ па сядзібе!