Перад Вашымі вачыма дзівосны ўзор культурнай спадчыны лідскай зямлі — бердаўская сядзіба. Яна атаясамлівае крокі развіцця заходнебеларускіх земляў, грамадства, гаспадаркі. Таксама нагадвае пра радавітых і годных людзей з даўніх часоў, пра падзеі іх палітычнай кар’еры, стыль культурнага асяроддзя, жыццёвыя перыпетыі, пра падзеі роднага краю ў прыватнасці і беларускай гісторыі увогуле.
Мы сабралі ў адзіны маршрут, нібы пацеркі, гісторыі розных эпох і запрашаем прайсці яго як жыхароў Беларусі, так і замежных гасцей, якія наведваюць нашу краіну, каб больш даведацца пра беларускую сядзібную культуру
Агульная працягласць маршрутнай ніткі — 2 км
Аглядавая экскурсія зойме каля 1-1,5 гадзіны. Наведванне палацавых памяшканняў і Музея сям'і можа адпаведна павялічыць час праходжання маршруту