ГАЛЕРЭЯ НАВІН

02.03.2024

Ад гульні - да пазнання 

У Бердаўскай базавай школе Лідскага раёна ў рамках шостага школьнага дня прайшла квэст-гульня “Родны край. Гісторыі мінулай старонкі”, мэта якой - больш глыбокае і дасканалае вывучэнне роднага краю, яго гісторыі, культуры і традыцый. 

Больш фота ўдзельнікаў акцыі ТУТ

Пляцоўкай для правядзення сустрэчы сталі не толькі сцены ўстановы адукацыі, але і прастора Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага наронага музея. Квэставыя заданні спрыялі фарміраванню беражлівых адносінаў да этнакультурнай спадчыны роднага краю, У цеснай садружнасці навучэнцы пачатковых класаў, пяцікласнікі і сямікласнікі, праходзячы этапы гульні па маршрутным лісце, развівалі ўменні працаваць у калектыве і самастойна, разважалі пра важныя ва ўсе часы паняцці - патрыятызм, гордасць за малую радзіму і любоў да яе

15.02.2024

Узнагарода знайшла героя! 


Па выніках удзелу ў абласной анлайн-акцыі "Даведнік па родным краі" праекты двух членаў нашага савета музея заваявалі Дыпломы І ступені. І вось нарэшце дыпломы атрыманы! І мы яшчэ раз з задавальненнем віншуем Арэхву Сяргея і Грышкевіч Паліну з заслужанай перамогай!

18.01.2024

У аб'ектыве -
Міжнародная акцыя "Сэлфі ў музеі" 

Навучэнцы Бердаўскай базавай школы Лідскага раёна далучыліся да штогадовай Міжнароднай акцыі "Сэлфі ў музеі", якая ўжо палюбілася многім. Гэта выдатная нагода ў чарговы раз наведаць наш музей і ў самым што ні ёсць прамым сэнсе дакрануцца да гісторыі

Больш фота ўдзельнікаў акцыі ТУТ

18.11.2023

Першыя крокі
ў 1-й "БЕЛАРУСкай навуцы"

Навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у Першай дыстанцыйнай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам "БЕЛАРУСКая навука: погляд у перспектыўную будучыню"

Фота ўсіх дыпломаў ТУТ

у секцыі №1 "Гістарычная памяць - сувязь часоў і народаў" прадстаўлена работа Шыбутовіч Таццяны (ІХ клас) "Кіраўнік. Педагог. Чалавек";

у секцыі №3 "Захоўваючы традыцыі захоўваем будучае" прадстаўлены дзве работы: Грышкевіч Паліны (VІІІ клас) - "Адзін дзень у Бердаўцы, або Месца, дзе хочацца жыць" і Дзераглазавай Таццяны (VІ клас) - "Скарбонка спадчыны і гонар краю майго ".

Усе тры прадстаўленыя нашымі навучэнцамі работы адзначаны Дыпломамі ІІІ ступені

Арганізатары мерапрыемства - Ігар Іваноў, кіраўнік міжнароднага сацыяльна-адукацыйнага праекта "Вялікая Перамога аб'ядноўвае народы" ў Расійскай Федэрацыі, Уладзіслаў Навумаў, кіраўнік інавацыйнай пляцоўкі "Магія інтэлекту", Святлана Леаненка, старшыня Завадской раённай арганізацыі сталіцы "Белая Русь". У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел 88 навучэнцаў і педагогаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан. Удзельнікі прадстаўлялі свае навуковыя працы ў сямі тэматычных секцыях.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік, куды ўвойдуць даследаванні навучэнцаў і педагогаў

30.09.2023

Музейная галерэя
"Імя настаўніка
ў гісторыі школы"

У межах суботняга накіранку  «Ствараем музейную мазаіку разам!» вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у музейнай галерэі «Імя настаўніка ў гісторыі школы», прысвечанай прафесійнаму святу Дня настаўніка.

Фота з месца падзеі ТУТ

Яны з цікавасцю знаёміліся са звесткамі пра настаўнікаў, чый педагагічны лёс у розныя гады быў звязаны са школай у Бердаўцы.  Асаблівае захапленне і нападдзельнае здзіўленне выклікала ў хлопчыкаў і дзяўчынак экспазіцыя «Адданыя роднай зямлі», якая расказвае пра жыццё і дзейнасць Крупы А.Л. і Крупы Н.Ф.  Найбольш незвычайным экспанатам сярод музейных прадметаў гэтай экспазіцыі была прызнана матроская "каравулка" Анатоля Леанідавіча. Аказваецца, і маракі не толькі выхоўваюцца настаўнікамі, але зрэдку і самі становяцца імі!

09.09.2023

Акцыя-прэзентацыя "Я павяду цябе ў музей!"

У межах абласной акцыі  «Чтим прошлое – ценим настоящее», прысвечанай Году міру і стваральнай працы, у Бердаўскім ГКНМ для вучняў V-VІІ класаў прайшла акцыя-прэзентацыя "Я павяду цябе ў музей!" Удзельнікі-вучні не толькі пазнаёміліся з музейнамі экспазіцыямі і найбольш цікавымі экспанатамі. Яны паспрабавалі сябе ў якасці сапраўдных археолагаў на раскопках і пагулялі ў гульню "Камушкі", папулярную ў нашай мясцовасці сярод сялянскіх дзяцей у канцы ХІХ-пачатку ХХ стст.

Фота з месца падзеі ТУТ

23.08.2023

Бердаўская зямля вітала сваякоў воіна-вызваліцеля

Бердаўку наведалі сваякі пахаванага ў брацкай магіле ў мясцовым парку гвардыі сяржанта Канстанціна Сяргеевіча Голубева, які ўдзельнічаў у вызваленні лідскай зямлі ад фашысцкай навалы і загінуў у пачатку ліпеня 1944 года. Пакланіцца памяці дзядулі яго ўнучка Надзея з мужам Сяргеем прыехала з расійскага горада Паўлава Ніжагародскай вобласці

Фота з месца падзеі ТУТ

Гасцей сустракалі ўдзельнікі атрада "Пошук" юныя бердаўскія краязнаўцы,  намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Бердаўскай базавай школы Людміла Паўлаўна Цыдзік, дырэктар Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра Аляксандр Генадзьевіч Парфенчык, педагогі і кіраўнікі Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея Аляксандр Генадзьевіч Арлоўскі і Галіна Антонаўна Альшэўская.

Акрамя мемарыяльнага пахавання, госці наведалі Бердаўскі гісторыка-краязнаўчы народны музей, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай падзеям Вялікай Ачыннай вайны, зкспазіцыяй памяці заснавальніка БГКНМ Крупы Анатоля Леанідавіча, а таксама з іншымі музейнымі заламі.

На развітанне ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся памятнымі падарункамі, а Надзея пакінула асабісты запіс у кнізе водгукаў пачэсных гасцей

02.08.2023

Важкая перамога... у квадраце!

У працэсе рэалізацыі ў нашай установе адукацыі праекта «Субота ў музейным фармаце» (накірунак «Дзейнічаем – шукаем і даследуем!» ) пошукавая група Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея стварыла тры аўтарскія праекты - тэматычныя анлайн-даведнікі музейна-краязнаўчага характару. У красавіку гэтага года яны былі прадстаўлены для ўдзелу ў конкурсе ў межах абласнога анлайн-праекта «Даведнік па малой радзіме». Па рашэнні журы аўтары двух з іх правялі вочную прэзентацыю-абарону сваіх работ і ў выніку абодва даведнікі адзначаны дыпломамі І ступені . Віншуем Паліну Грышкевіч і Сяргея Арэхву, якія годна выступілі на абласным узроўні, і жадаем юным краязнаўцам новых ідэй і перамог!

Загад аб выніках абласнога праекта  ТУТ

Націснуўшы на актыўныя спасылкі ніжэй, можна пазнаёміцца з нашымі анлайн-даведнікамі , якія ўдзельнічалі ў праекце-конкурсе:

даведнік для аматараў падарожнічаць па родным краі і для гасцей бердаўскай зямлі «Адзін дзень у Бердаўцы» (намінацыя «Мая малая Радзіма») - Дыплом І ступені;

турыстычны даведнік  па Бердаўскім гісторыка-краязнаўчым народным музеі «Скарбніца нашай спадчыны» (намінацыя «Даведнік па музеі ўстановы адукацыі»);

даведнік для аматараў сядзібнай культуры «У вотчыне бердаўскіх зданяў» (намінацыя «Спадчына») - Дыплом І ступені

01.08.2023

Пазнаём родны край 

Юныя бердаўскія краязнаўцы здзейснілі экскурсію па турыстычным маршруце “Падарожжа ў мінулае: з гісторыі Дзятлаўшчыны” (Бердаўка-Ліда-Наваельня-Дварэц-Ліда-Бердаўка)

Фота з месца падзеі ТУТ

Працягласць маршруту склала 155 км. Час праходжання - 7 г 45 мін (агульны час - 13 г 40 мін)

28.06.2023

Савет Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея
ПРЫМАЕ ВІНШАВАННІ!

Атрымана доўгачаканая Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб прысваенні і пацвярджэнні музеям статусу "народны". У ліку 14 музеяў устаноў адукацыі краіны, якія пацвердзілі гэта ганаровае званне, - наш БГКНМ!

Напомнім, першым сярод  музеяў устаноў адукацыі Лідскага раёна музей у Бердаўцы званне "народны" атрымаў у 2005 годзе. Пасля яно двойчы пацвярджалася - у 2011 і 2018 гг.  

21.06.2023

Музейная экскурсія для лідскіх гімназістаў

Наш музей наведала група вучняў, якія адпачываюць у АЛ "Радуга" гімназіі №41, разам са сваімі педагогамі

Фота з месца падзеі ТУТ

Рознапланавыя музейныя экспазіцыі і змястоўны аповед экскурсавода дазволіў хлопчыкам і дзяўчынкам акунуцца ў сівую даўніну нашых продкаў, пазнаёміцца з багатай гісторыяй беларускай зямлі, адчуць павагу і гонар за яе абаронцаў. Асабліва актуальным напярэдадні Дня памяці  і смутку стала наведванне залы "Каб памяталі пра вайну..." У працэсе ўсёй экскурсіі госці  з цікавасцю слухалі экскурсавода, адказвалі на яго кавезныя пытанні, шукалі адказы на загадкі, удзельнічалі ў гульнях

16.06.2023

VI абласны Злёт саветаў і кіраўнікоў народных музеяў

Кіраўнікі і члены Савета Бердаўскага гісторыка краязнаўчага народнага музея сталі ўдзельнікамі VI абласнога Злёта саветаў і кіраўнікоў народных музеяў, які прайшоў 14 чэрвеня 2023 г на базе народных музеяў Смаргонскага раёна

Фота з месца падзеі ТУТ

Арганізатарамі Злёту сталі дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства", упраўленне адукацыі Смаргонскага райвыканкама.

У ходзе афіцыйнай часткі Злёта ўручана Падзяка Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства кіраўніку БГКНМ Арлоўскаму Аляксандру Генадзьевічу за актыўны ўдзел у мерапрыемствах краязнаўчага характару, значны ўклад у развіццё музейнай справы, далучэнне вучняў да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы. 

У рамках усяго дня мерапрыемства ўдзельнікі змаглі ўбачыць працу народных музеяў дзяржаўных устаноў адукацыі "Гімназія г. Смаргоні", "Крэўская сярэдняя школа", "Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні", а таксама наведаць гістарычныя і памятныя мясціны Смаргоншчыны - Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння ў Першую Сусветную вайну ў Смаргоні, Крэўскі замак і Юраву гару ў аг. Крэве. 

Па асабістай ініцыятыве бердаўчане трапілі ў гістарычны цэнтр горада і сфатаграфаваліся ля яго знакавых месцаў - юбілейнага знака Смаргоні, мемарыяла Вялікай Айчыннай вайны, помніка Францішку  Багушэвічу і інш.

13.06.2023

Музейная экскурсія для гродзенскіх гасцей

БГКНМ наведала група вучняў-сямікласнікаў і педагогі СШ №40 г.Гродна - удзельнікі краязнаўчай пляцоўкі "Лета-2023"

Фота з месца падзеі ТУТ

Экскурсія  для юных гродзенскіх краязнаўцаў была праведзена ў межах  азнаямленчых экскурсій па Гродзенскай вобласці, прымеркаваных да Года міру і стваральнай працы. Акрамя музейных экспазіцый, госці зацікавіліся і наведалі  жамчужыну старадаўняй бердаўскай сядзібы -  неагатычны палац Дамбавецкіх у парку аграгарадка Бердаўкі

08.06.2023

Раённы злёт юных краязнаўцаў - 2023

Каманда Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея "Вогнік" стала ўдзельніцай раённага злёту юных краязнаўцаў, прысвечанага 700-годдзю ўтварэння горада Ліды. Мерапрыемства прайшло ў  Лідскім раённым цэнтры экалогіі, турызму і краязнаўства.

Фота з месца падзеі ТУТ

Каманда выступіла на краязнаўчай канферэнцыі "Пазнаючы спадчыну, пазнаем свой край". Гэтая тэматычная пляцоўка была прысвечана вынікам пошукава-даследчай дзейнасці. Шыбутовіч Таццяна прэзентавала праект "Даведнік па малой радзіме", рэалізаваны бердаўскімі краязнаўцамі ў 2022-2023 навучальным годзе.

Капітан каманды Арэхва Сяргей прайшоў краязнаўчы квэст "Таямніцы лідскага летапісу". Гэта была гульня з элементамі арыентавання. Удзельнікі мусілі адшукаць у адпаведнасці з картай кантрольныя пункты, дзе трэба было выканаць заданне. Асноўная тэматыка гульні - гісторыя і культура горада Ліда, знакамітыя лідчане, гісторыя прадпрыемстваў горада і гісторыя ўстаноў адукацыі рэгіёну.

Грышкевіч Паліна выступіла ў конкурсе "Знаходка года-2023" у намінацыі "Этнаграфічная знаходка". Яна прадставіла на суд удзельнікаў форуму найбольш каштоўны экспанат, пастаўлены на ўлік у фонд БГКНМ у мінулым навучальным годзе. Такім прадметам стаў гліняны збан - прадстаўнік чорназадымленай глянцаванай керамікі. Верагодны час вырабу дадзенага посуду - каля ХVІІ ст. Выступленне Паліны было адзначана вышэйшай узнагародай у сваёй намінацыі - Дыпломам ІІ ступені