СКАРБЫ НАРОДНАЙ МУДРАСЦІ
І ВОПЫТУ

Народныя гульні, гаданні і паданні для выкарыстання ў музейнай дзейнасці

"КАМУШКІ"

Праводзіцца ў экспазіцыі "Сялянская хата. Святліца"

Колькасць гульцоў не абмежавана. Кожны ўдзельнік мае свой набор з пяці «камушкаў». Сядаюць у кола і дамаўляюцца, на які лік гуляць. Выйграе той, хто першы набярэ неабходную колькасць «балаў». 

Спачатку трэба раскінуць «камушкі», а потым збіраць іх адмысловам чынам: спачатку два, потым тры, чатыры і ўсе пяць. Падкінуць усе пяць каменьчыкаў разам і старацца іх хуценька адначасова схапіць. Калі зробіш памылку, ход пераходзіць да іншага

"МАК"

Праводзіцца ў музейным двары або на іншай адкрытай пляцоўцы

Колькасць гульцоў не абмежавана. Удзельнікі становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць "гаспадара", які заходзіць у сярэдзіну круга. Карагод спявае песню:

Ой на гары мак, мак

На даліне так, так.

Макі-макі, маковачкі!

Залатыя галовачкі!

Праспявалі гэту песню, спыніліся і пытаюцца ў "гаспадара":

- Ці паспеў мак?

Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, i адказвае:

 - Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю.

Карагод зноў ідзе з песняй:

Ой на гары мак, мак

На даліне так, так.

Макі-маковачкі, маковачкі,

Залатыя галовачкі!

Праспявалі, спыніліся i пытаюцца:

- Цi паспеў мак?

"Гаспадар" робіць выгляд, што сее мак, i адказвае:

- Толькі сею!

Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў:

- Ці ўзышоў мак?

"Гаспадар" адказвае:

- Толькі што ўзышоў — вось такі!—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.

Наступны раз у яго запытваюць:

- Цi зацвіў мак? 

"Гаспадар" адказвае:

- Зацвіў,- i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.

Потым карагод пытаецца:

- Цi адцвіў мак?

"Гаспадар" паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі ма­ку, i адказвае:

- Адцвіў!

Пасля пecнi — новае пытанне:

- Цi паспеў мак?

Калі гаспадар скажа: «Паспеў», - усе зноў спяваюць песню:

Ой на гары мак, мак

На даліне так, так.

Макі-макі, маковачкі, 

Залатыя галовачкі!

Бедзем трэсці мак!

Будзем трэсці так!

Карагод пры гэтых словах падыходзіць да "гаспадара", а той iмкнецца выбегчы з круга i ўцячы ад іншых удзельнікаў. Тыя яго ловяць.

Удзельнік-"гаспадар" павінна выбегчы з круга i ўцячы ад іншых гульцоў; калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, ён выконвае заданні, якія яму называюць іншыя (паскакаць на адной назе, прысесці на ёй тры разы)