НАШЫ ДАСЯГНЕННІ

Ва ўсіх сферах дзейнасці прафесіяналы сваёй справы імкнуцца да ўдасканалення працоўнага працэсу. Многія дабіваюцца высокіх вынікаў, распрацоўваюць нешта новае, павялічваюць свае кампетэнцыі, але калі не дзяліцца сваім вопытам і не прымаць удзел у конкурсах, канферэнцыях, форумах, то як вызначыць, ацаніць свае веды і досвед? Вашыя імкненні да новых здзяйсненняў з'яўляюцца магутным штуршком да ўласнага самаразвіцця, а таксама да развіцця нашага грамадства і краіны ў цэлым. Таму не бойцеся выкарыстоўваць любую магчымасць праяўляць сябе і станавіцца ўдзельнікам конкурсаў 

10 прычын стаць удзельнікам конкурсных мерапрыемстваў

1. Удзельнічаючы ў конкурсных мерапрыемствах, вы зможаце праявіць сябе, адкрыць свае таленты яшчэ на стадыі падрыхтоўкі работы над конкурснымі праектамі.

2. Задаволіць духоўныя патрэбнасці ў развіцці, самаўдасканаленні, дасягненні высокіх вынікаў у сваёй адукацыйнай або прафесійнай дзейнасці.

3. Атрымаць прызнанне ад кампетэнтнага журы.

4. Сёння па выніках разнастайных прафесійных конкурсаў кожны ўдзельнік атрымлівае сертыфікат удзельніка ў партфоліа. Лепшыя атрымліваюць дыпломы пераможцаў як афіцыйнае пацвярджэнне высокага ўзроўню конкурсных работ. Пасля дакументы можна выкарыстоўваць для паспяховага праходжання атэстацыі.

5. Пры падрыхтоўцы да некаторых конкурсаў вы можаце задзейнічаць вучняў, гэта дазволіць яшчэ лепш згуртаваць калектыў і выбудаваць больш даверныя адносіны са сваімі падапечнымі.

6. Асаблівая атмасфера, якая лунае ў паветры, калі вы спрабуеце распрацаваць новую методыку, арганізаваць свята, рэалізуеце сацыяльны праект, ствараеце сайт і іншае. Вы акунаецеся ў творчы працэс, ловіце натхненне, калі нараджаецца ваш праект і вы бачыце вынік, на душы становіцца асабліва прыемна ад праведзенай працы.

7. Заявіць пра сябе ў сродках масавай інфармацыі! Такім чынам, ваша імя будзе валодаць яшчэ большым аўтарытэтам у прафесійным коле, сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

8. Перамога ў конкурсах рэспубліканскага ўзроўню - выдатны прадмет для гонару. Упішыце сваё імя ў развіццё сферы адукацыі!

9. Адлюстраванне вашага поспеху ў выпадку перамогі ў конкурсе будзе садзейнічаць фарміраванню не толькі вашага станоўчага іміджу, але і іміджу ўстановы адукацыі, якую вы прадстаўляеце.

10. Калі конкурс дыстанцыйны, то  ўдзел праходзіць у зручны для вас час.


Спадзяемся, дадзеныя прычыны заахвоцілі вас прымаць удзел у конкурсных мерапрыемствах розных узроўняў. Жадаем поспеху і дасягненняў новых вышынь!