Паважаныя студэнты!
Вітаю вас на падрыхтоўчым этапе
сеткавага праекта "Проста пра галоўнае!"
Што?! Цікава?! Я вам абяцаю, што цікавага наперадзе ў нас яшчэ шмат!
Калі вы зарэгістраваліся ў сеткавым праекце "Проста пра галоўнае!", значыць вы гатовыя да навукова-даследчай работы ў галіне сінтаксісу беларускай мовы. Вы будзеце працаваць над выяўленнем праблемных пытанняў тэмы "Галоўныя члены сказа", затым правядзеце эксперыментальнае даследаванне, знойдзеце аптымальныя шляхі вырашэння праблемных пытанняў. Вы выканеце ролю настаўніка, эксперта, тэхніка, спікера і інш.
Вам неабходна будзе :
выканаць тэсты і прайсці анкетаванне;
падрыхтаваць відэа- і прэзентацыйныя матэрыялы па выніках праведзенага даследавання;
напісаць лінгвістычныя казкі па вучэбных пытаннях тэмы.
Падчас работы ў праекце Вы набудзеце карысныя для Вас прафесійныя навыкі, адкрыеце для сябе новыя магчымасці Інтэрнэту, асвоіце методыку работы з сервісамі Web 2.0.
Вы будзеце працаваць у Камандзе, узаемадзейнічаць адзін з адным у Інтэрнэце і размяшчаць там вынікі сваёй работы.
Завершыць нашу работу мерапрыемства па прадстаўленні вынікаў вашай работы, дзе вы зможаце прэзентаваць вынікі свайго даследавання, расказаць свае лінгвістычныя казкі. Паколькі работа будзе праводзіцца ў камандзе, то па выніках работы ў праекце вы атрымаеце разнастайныя ўзнагароды.
Ну, што!? Наперад!
План работы на "Падрыхтоўчым этапе"
1. Пазнаёміцца з буклетам сеткавага праекта “Проста пра галоўнае!” і планам праекта.
2. Прайсці апытанне “Мой прагноз на праект”.
3. Пазнаёміцца з правіламі работы ў камандзе і падпісаць іх.
4. Прайсці ўводны тэст.
5. Запоўніць табліцу В-Ц-Д (што вы ведаеце па праблеме, што хочаце даведацца)
6. Пазнаёміцца з правіламі бяспечнай работы ў Інтэрнэце і правіламі пошуку інфармацыі. Кожнай камандзе карысна будзе засвоіць матэрыял дыстанцыйнага курса бяспечнага карыстання рэсурсамі сеткі Інтэрнэт (для студэнтаў і старшакласнікаў).
7. Пазнаёміцца са стартавай прэзентацыяй праекта, абмеркаваць план работы над праектам, размеркаваць ролі (слайды 7-8).
8. Пазнаёміцца з крытэрыямі ацэньвання праекта.
9. Стварыць сайт каманды.
10. Камандзе патрэбныя: назва, дэвіз, эмблема, візітоўка (прыклад работы каманды).
11. Знайсці сябе на карце ўдзельнікаў і пастаўце пазнаку.
12. Перамяшчэнне ў праекце адзначаць у табліцы перамяшчэння каманд "Крокі да поспеху" (там жа размешчаны спасылкі на патрэбныя дакументы).
13. Прайсці рэфлексію.
ДАПАМОГА:
1.Стварэнне Google акаунта (інструкцыя).
2. Як стварыць Google дыск (інструкцыя)