Гісторыя майго пакуль не поспеху, а проста ўваходжання ў работу над сеткавым праектам пачалася ў недалёкім 2018 годзе.
Спачатку я прыняла ўдзел у конкурсе сеткавых праектаў "Мая малая радзіма", які арганізавала і правяла кафедра сучасных тэхналогій і праграмавання, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, У А "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". Кампетэнтае журы высока ацаніла нашу работу, мы атрымалі Дыплом І ступені.
Затым Ніна Пятроўна Макарава прапанавала прыняць удзел у "Купалаўскіх праектах - 2019". Я, акрыленая першым поспехам, безумоўна, запоўніла рэгістрацыйную форму і "пайшла прымаць удзел"!
Спачатку ўсё было цікава (не не лёгка!). У межах КП-2019 прайшла навучанне ў межах майстар-класа "Школа 21 века: учим и учимся с web 2.0". Атрымала сертыфікат удзельніка.
Далей стала яшчэ больш цікава: стварыла сайт праекта, "намалявала" буклет, стартавую прэзентацыю, распрацавала план СП, план ацэньвання і... І нешта пайшло не "туды"!
На жаль, але закончыць работу ў межах адукацыйнага марафона "Купалаўскія праекты - 2019" не атрымалася.
Затым я прайшла навучанне на трэнінгах "Гибкая разработка сетевого проекта" (аўтар - Іна Аляксандраўна Маісеева) і "Цифровое будущее IT в сетевых проектах" (аўтар - Ірына Іосіфаўна Валынец). Атрымала сертыфікаты фіналіста.