Сям'я ў праекце

Паважаныя студэнты, а таксама вашыя браты і сёстры, мамы і таты, бабулі і дзядулі!

Я думаю, што вы не дзівіцеся з таго, што ўся сям’я можа прымаць удзел у сеткавым адукацыйным праекце!

Вы – студэнты-педагогі! Многія вашыя сем’і – гэта дынастыі настаўнікаў!

Мы ганарымся гэтым!

Таму, думаецца, што не трэба доўга расказваць наколькі прысутнасць сям’і ў тым, што вы робіце, важная і неабходная!

Хто ведае, але, магчыма, вашыя ідэі і вопыт, атрыманыя падчас работы над праектам, падрыхтаваныя заданні і практыкаванні, напісаныя лінгвістычныя казкі дапамогуць і вам, і другім педагогам арганізаваць працэс вывучэння тэмы “Галоўныя члены сказа” проста, лёгка і цікава!

Сям'я – гэта падтрымка і аснова!

І калі ў вас узнікае цяжкасць ці нейкае непарузуменне, то вы можаце звярнуцца да сваіх родных і блізкіх падчас работы над праектам!

Паважаная сям’я, калі ласка, падтрымайце, дапамажыце, падкажыце, абмяркуйце ці проста пагаварыце!

У аснове эблемы нашага праекта – сімвал Сонца!

Нашы продкi-славяне лiчылi, што галоўнымi багамi сярод людзей i ў прыродзе з'яўляюцца светлае Сонца i Мацi-Зямля-Кармiцелька. У старыя часы да Сонца звярталiся за дапамогай!

Я думаю, што для нас будзе вельмі значным, з’яўленне тут яшчэ аднаго важнага сімвала для беларусаў – СІМВАЛА МОЦНАЙ СЯМ'І!

Мы ведаем, што Сям’я – гэта той падмурак, на якiм трымаецца дзяржава! Моцная сям’я – моцная дзяржава!

У адносінах да сеткавага вучэбнага праекта сякажу так:

"Моцная сям'я - удалы праект!"

Не верыце? Давайце праверым!