4 мая 2020 года – пачатакрэгістрацыі на апрабацыю сеткавага праекта "Проста пра галоўнае!"
Апрабацыя сеткавага праекта (Вясенняя сесія. МАЙ) будзе праведзена з 11 па 27 мая 2020 года ў паскораным рэжыме.
Падвядзенне вынікаў, рассыланне сертыфікатаў – з 26 мая па 30 мая 2020.
Для Аўтараў сеткавых праектаў "Вясенняя сесія" - гэта магчымасць паглядзець на праект з боку, вачыма патэнцыйных удзельнікаў, адпрацаваць навыкі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі праекта.
Для ўдзельнікаў апрабацыі "Вясенняя сесія" - гэта асабісты вопыт удзелу ў праекце, у якім можна прыняць удзел у наступным навучальным годзе разам са студэнтамі; магчымасць прапанаваць свае ідэі, пазнаёміцца з тэхналогіяй арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці і падрыхтавацца да стварэння ўласнага сеткавага праекта.
Калі ў Вас ёсць заўвагі, пытанні, прапановы, пажаданні, выкажыце іх у гугл групе. Запрашэнне ў групу вы атрымаеце пасля рэгістрацыі. У групе вы можаце напісаць пра праблемы, звярнуцца за парадай, дапамогай.
Да сустрэчы на апрабацыі сеткавага праекта 11 мая 2020!