Дата публикации: Dec 23, 2014 3:8:39 PM
З 15 мая па 22 мая мы з вамі будзем выконваць заданні асноўнага этапа праекта.
Ітак, план нашых дзеянняў:
Этап 1. “Людзей слухай, а свой розум май” (15-17 мая)
1) праводзім мазгавы штурм, вынікі размяшчаем на сайце каманды;
2) даследуем науковую и навукова-метадычную літаратуру па тэме праекта (правілы вывучэння літаратуры і складання літаратурнага агляду; тэхніка работы са спецыяльнай літаратурай), вынікі работы ў выглядзе прэзентацыі размяшчаем на сайце каманды;
3) распрацоўваем анкету для настаўнікаў І і ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкаў ВНУ з мэтай высвятлення цяжкіх і праблемных пытанняў па тэме праекта;
4) выконваем узаемаапрабацыю анкет;
5) арганізуем (17 мая) onlain-канферэнцыю (Як арганізаваць onlain-канферэнцыю без памылак; пяць правіл арганізацыі відэаканферэнцыі) для абмеркавання падрыхтаваных анкет і вынікаў узаемаапрабацыі;
6) адабраную анкету размяшчаем на сайце каманды;
7) падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, асабістага ўдзелу, праводзім самаадзнаку; афармляем дзённікі.
8) Рэфлексія.
Этап 2. “Разумная дачка” (18-19 мая)
1) праводзім мазгавы штурм пры дапамозе эсэ "Што я ведаю пра лінгвістычную казку?", якое размяшчаем на сайце каманды;
2) складаем дыдактычны матэрыял у выглядзе ментальных карт, пазлаў, крыжаванак і г.д., якія дапамогуць засвоіць тэарэтычны матэрыял тэмы "Галоўныя члены сказа", вынікі размяшчаем на сайце каманды;
3) складаем разгорнутыя канспекты (+ прэзентацыі да іх) па вывучэнні галоўных членаў сказа ў пачатковых класах і ВНУ;
4) падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння каманды, асабістага ўдзелу, самаадзнакі; афармляем дзённікі.
5) Рэфлексія.
Этап 3. “1000 і адна казка” (20-22 мая)
1) кожная каманда піша лінгвістычныя казкі па пытаннях тэмы "Галоўныя члены сказа" і размяшчае іх на сайце каманды;
2) афармленне казак на сайце каманды праводзіцца пры дапамозе сервісаў Web 2.0;
3) падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння каманды, асабістага ўдзелу, самаадзнакі; афармляем дзённікі.
4) Рэфлексія.
Завяршыўся падрыхтоўчы этап апрабацыі сеткавага праекта “Проста пра галоўнае!”
Да апрабацыі прыступілі 7 чалавек, якія аб’ядналіся ў дзве каманды:
“Буслы Беларусі” “Дзяўчаты”.
Заданні падрыхтоўчага этапа каманды выканалі.
1. Падпісалі правілы работы ў камандзе.
2. Выбралі платформу для ўзаемадзеяння (гутарка ў ВК "Удзельнікі апрабацыі праекта "Проста пра галоўнае!")
2. Паспяхова спрвіліся з уводным тэстам “Галоўныя члены сказа”.
3. Запоўнілі 1 і 2 слупкі табліцы В-Ц-Д.
У першым слупку ўдзельніцы абедзвюх каманд адзначылі ўсё, што яны ведаюць пра галоўныя члены сказа, каманда “Дзяўчаты” дала рагорнуты адказ, распісаўшы, што такое дзейнік і што такое выказнік.
Пры адказе на пытанне “Што нас цікавіць?” усе выказалі жаданне удасканаліць і праверыць свае веды, члены каманды “Буслы Беларусі” пажадалі яшчэ “трэніравацца правільна вызначаць галоўныя члены сказа ў складаных сказах”.
4. Капітаны каманд запоўнілі "Бланк самаадзнакі супрацоўніцтва ў камандзе": Буслы Беларусі - 22 балы; Дзяўчаты - 23 балы і "Бланк ацэньвання сумеснай работы": Буслы Беларусі - 6 балаў; Дзяўчаты - 5 балаў.
5. Кожны член каманды завёў свой Дзённік удзельніка.
6. Абедзве каманды стварылі свае сайты Буслы Беларусі і Дзяўчаты .
7. На сайтах каманд была створана візітоўка:
8. Падчас работы на падрыхтоўчым этапе каманды адзначалі вынікі сваёй работы ў табліцы "Крокі да поспеху".
9. Рэфлексія пасля падрыхтоўчага этапа паказала, што этап для каманд быў не складаным, настрой на далейшую работу каманды адзначылі так:
Дзяўчаты
толькі наперад
Буслы Беларусі
Вопыт
Складны, цярністы
Працаваць, дапамагаць, крочыць Спроба не хвароба
Практыка
....