Дата публикации: Dec 23, 2014 3:11:55 PM
Этап 1. “Людзей слухай, а свой розум май”
1. Абедзве каманды прааналізавалі навуковую і навукова-метадычную літаратуру па тэме праекта. Вынікі аналізу прадставілі на сайце каманды ў выглядзе прэзентацый:
2. Затым членамі кожнай каманды былі распрацаваны анкеты для для настаўнікаў І і ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкаў
ВНУ з мэтай высвятлення цяжкіх і праблемных пытанняў па тэме праекта (анкета каманды "Буслы Беларусі" і анкета каманды "Дзяўчаты").
3. Узаемаапрабацыя анкет, на жаль, праз недахоп часу не была выканана.
4. Оnlain-канферэнцыю правяла толькі каманда "Буслы Беларусі" і вынікі размясціла на сайце каманды.
5. Капітаны каманд запоўнілі "Бланк самаадзнакі супрацоўніцтва ў камандзе" Буслы Беларусі - 22 балы; Дзяўчаты - 23 балы.
6. Кожны член каманды завёў свой Дзённік удзельніка.
7. Падчас праходжання 1 этапа капітаны каманд запаўнялі табліцу перамяшчэння.
8. Кожным членам каманды вяліся дзённікі ўдзельніка праекта.
9. Была выканана рэфлексія пасля 1 этапа.
Этап 2. “Разумная дачка”
1. Абедзве каманды правялі мазгавы штурм і напісалі эсе "Што я ведаю пра лінгвістычную казку?" і
размясцілі на сайце каманды (эсэ каманды "Дзяўчаты" і эсэ каманды "Буслы Беларусі").
2. Каманды падрыхтавалі на аснове сервісаў Web 2.0 дыдактычны матэрыял для вывучэння тэмы "Галоўныя члены сказа".
Каманда "Дзяўчаты" падрыхтавала наступны дыдактыны матэрыял:
Каманда "Буслы Беларусі" падрыхтавала вось такі дыдактычны матэрыял:
3. Абедзве каманды склалі разгорнутыя канспекты па вывучэнні галоўных членаў сказа:
Дзяўчаты: Канспект урока па тэме "Дзейнік і выказнік - галоўныя члены сказа"
Буслы Беларусі: Канспект урока па тэме "Дзейнік і выказнік" (3 клас); Канспект урока па тэме "Дзейнік і выказнік" (5 клас); Прэзентацыя "Каардынацыя дзейніка з выказнікам".
4. Капітаны каманд запоўнілі "Бланк самаадзнакі супрацоўніцтва ў камандзе" Буслы Беларусі - 22 балы; Дзяўчаты - 23 балы.
6. Кожны член каманды завёў свой Дзённік удзельніка.
7. Падчас праходжання 2 этапа капітаны каманд запаўнялі табліцу перамяшчэння.
8. Кожным членам каманды вяліся дзённікі ўдзельніка праекта.
9. Была выканана рэфлексія пасля 2 этапа.
Этап 3. “1000 і адна казка”
1. Каманды напісалі лінгвістычныя казкі па пытаннях тэмы "Галоўныя члены сказа" і аформілі іх пры дапамозе сервісаў Web 2.0.
Лінгвістычныя казкі каманды "Дзяўчаты"
Лінгвістычныя казкі каманды "Буслы Беларусі"
2. Капітаны каманд запоўнілі "Бланк самаадзнакі супрацоўніцтва ў камандзе" Буслы Беларусі - 22 балы; Дзяўчаты - 23 балы.
3. Кожны член каманды завёў свой Дзённік удзельніка.
4. Падчас праходжання 3 этапа капітаны каманд запаўнялі табліцу перамяшчэння.
5. Кожным членам каманды вяліся дзённікі ўдзельніка праекта.
6. Была выканана рэфлексія пасля 3 этапа.
Па выніках асноўнага этапа праекта можна адзначыць наступнае:
1. Удзельнікі стараліся выконваць заданні са 100-працэнтнай аддачай.
2 У асноўным усе заданні выкананны адпаведна патрабаванням, што былі пастаўлены да іх.
3. Агульнымі для ўсіх каманд памылкамі былі:
- памылкі, якія звязаны з недастатковым веданнем беларускай мовы;
- бланкі самаадзнакі супрацоўніцтва ў камандзе на працягу работы ў праекце не мяняліся;
- каманды не ўступалі ў зносіны паміж сабой;
- заданні не заўсёды выконваліся своечасова.