Мы з вамі паспяхова справіліся з заданнямі папярэдніх этапаў і зараз у нас засталося літаральна некалькі крокаў да заканчэння нашага праекта. Вы малайцы! Выканалі шмат заданняў, сабралі шмат матэрыялу, набылі неабходны вопыт і выпрацавалі патрэбныя для далейшай сваёй прафесійнай дзейнасці кампетэнцыі.
Нам засталося толькі, як у лічылцы
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць...
Правесці прэзентацыю лінгвістычных казак, прысвечаных асноўным пытанням тэмы "Галоўныя члены сказа"
Даць адказы на праблемныя і цяжкія пытанні тэмы "Галоўныя члены сказа".
Адказаць на пытанні рэфлексіі.
Праверыць запаўненне табліцы прасоўвання.
Атрымаць сертыфікаты ўдзельнікаў і дыпломы пераможцаў праекта.