Прывітанне ўсім!
Ну вось мы і на асноўным этапе! Я спадзяюся, што работа на старце вас зацікавіла і натхніла на новыя дасягненні. Асноўны этап будзе складацца з трох частак:
"Людзей слухай, а свой розум май"ада);
"Разумная дачка" ;
"1000 і адна казка".
Якія праблемы і складанасці ўзнікаюць пры вывучэнні і выкладанні тэмы “Галоўныя члены сказа”?
Мэта - удакладніць праблемныя і цяжкія для засваення пытанні тэмы і скласці план даследавння.
Задачы этапа:
1) праводзім мазгавы штурм, вынікі размяшчаем на сайце каманды;
2) даследуем науковую и навукова-метадычную літаратуру па тэме праекта (правілы вывучэння літаратуры і складання літаратурнага агляду; тэхніка работы са спецыяльнай літаратурай);
3) выкарыстоўваючы сэрвісы Web 2.0, распрацоўваем прэзентацыю на тэму "Галоўныя члены сказа" і размяшчаем яе на сайце каманды;
4) праводзім аналіз падрыхтаваных прэзентацый і вінік аналізу размяшчаем на сайце праекта;
5) арганізуем onlain-канферэнцыю (Як арганізаваць onlain-канферэнцыю без памылак; пяць правіл арганізацыі відэаканферэнцыі) для дэманстрацыі падрыхтаваных прэзентацый і абмеркавання атрыманых вынікаў аналізу;
6) адбіраем сродкі спосабы правядзення даследавання на наступным этапе праекта;
7) падчас праходжання этапа запаўняем табліцу перамяшчэння, дзённік удзельніка праекта, праводзім самаадзнаку; афармляем партфоліа каманды.
8) праводзім рэфлексію.
Вынікі даследавання:
вынікі мазгавога штурму;
прэзентацыі;
лісты аналізу.
Што нам дапаможа цікава і лёгка засвоіць тэму?
Мэта - удакладніць методыку складання лінгвістычных казак і сабраць навуковы і метадычны матэрыял для іх напісання.
Задачы этапа:
1. Даследаваць методыку складання лінгвістычных казак.
2. Сабраць навуковы і метадычны матэрыял для напісання лінгвістычных казак.
3. Падрыхтаваць дыдактычны матэрыял для напісання лінгвістычных казак.
1) праводзім мазгавы штурм пры дапамозе эсэ "Што я ведаю пра лінгвістычную казку?", якое
размяшчаем на сайце каманды;
2) складаем дыдактычны матэрыял у выглядзе ментальных карт, пазлаў, крыжаванак і г.д., якія дапамогуць засвоіць тэарэтычны матэрыял тэмы "Галоўныя члены сказа", вынікі размяшчаем на сайце каманды;
3) складаем разгорнутыя канспекты па вывучэнні галоўных членаў сказа ў пачатковых класах, сярэдняй школе і ВНУ;
4) праводзім апрабаванне матэрыялу, запісваем відэа ўрокаў і размяшчаем на сайце каманды;
5) адбіраем сродкі спосабы правядзення даследавання на наступным этапе праекта;
6) падчас праходжання этапа запаўняем табліцы прасоўвання каманды, асабістага ўдзелу, самаадзнакі; афармляем партфоліа.
Вынікі даследавання:
дыдактычны матэрыял (пазлы, крыжаванкі і г.д.);
відэа;
прэзентацыі.
Ці ўмеем мы расказваць казкі?
Мэта - скласці і аформіць лінгвістычныя казкі пеа пытаннях тэмы "Галоўныя члены сказа".
Задачы этапа:
1. Скласці лінгвістычныя казкі для вывучэння тэмы "Галоўныя члены сказа".
2. Аформіць лінгвістычныя казкі.
3. Апісаць жадаемыя вынікі.
1) кожная каманда піша лінгвістычныя казкі па пытаннях тэмы "Галоўныя члены сказа" і размяшчае іх на сайце каманды;
2) афармленне казак на сайце каманды праводзіцца пры дапамозе сервісаў Web 2.0;
3) адбіраем сродкі спосабы правядзення даследавання на наступным этапе праекта;
4) падчас праходжання этапа запаўняем табліцы прасоўвання каманды, асабістага ўдзелу, самаадзнакі; афармляем партфоліа.
Вынікі даследавання:
лінгвістычныя казкі;
дыдактычны матэрыял (пазлы, крыжаванкі і г.д.)
прэзентацыі.
© Купалаўскія праекты, 2020