Этапы праекта

Паважаныя ўдзельнікі праекта, падчас работы вам неабходна будзе прайсці наступныя этапы:

Падрыхтоўчы этап

Знаёмства са зместам праекта, планам і правіламі работы, тэрмінам выканання, крытэрыямі ацэньвання заданняў.

Вывучэнне зместу тыпавой праграмы, патрабаванняў адукацыйнага стандарта спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”, вучэбнай праграмы па дысцыпліне “Беларуская мова”.

Размеркаванне роляў, падзел на каманды.

Рэгістрацыя каманд.

Знаёмства з буклетам праекта і падпісанне пагаднення на ўдзел у праекце.

Асноўны этап

Удакладненне праблемных пытанняў даследавання, фармулёўка мэт і задач, адбор матэрыялу, пабудова плана даследавання, апісанне жадаемых вынікаў работы.

Знаёмства з тэарэтычным матэрыялам, методыкай даследавання.

Збор матэрыялу.

Правядзенне даследавання.

Апрацоўка вынікаў.

Апісанне вынікаў у выглядзе навукова-даследчай работы, апісання маршруту, лінгвістычнай казкі і г.д.

Запаўненне табліцы прасоўвання.

Узаема- і самаацэнка дзейнасці.

Заключны этап

Здача работ на экспертызу.

Правядзенне экспертызы падрыхтаваных работ.

Прэзентацыя падрыхтаваных работ.

Узаемаадзнака прадуктаў праекта.

Запаўненне табліцы перамяшчэння.

Падвядзенне вынікаў.

Рэфлексія па выніках праекта.