Яўрэі мястэчка Масты
Яўрэі мястэчка Масты
Яўрэі мястэчка Масты
Канцэнтрацыя яўрэяў у мястэчках Заходняй Беларусі, іх традыцыйная прафесійная структура заняткаў у “неземляробчым” сектары часткова абумовілі значную ролю яўрэйскага насельніцтва ў развіцці мястэчак.
У мястэчку Масты, як і ў іншых беларускіх паселішчах, яўрэі трымалі лаўкі, магазіны, карчмы, былі цырульнікамі, швачкамі, дактарамі. У цэнтры мястэчка, поводле ўспамін жыхароў-старажылаў, знаходзіўся яўрэйскі квартал з тарговымі лаўкамі і магазінамі. Не толькі лаўкі і магазіны належалі Мастоўскім яўрэям, але і пошта, і майстэрня па пашыву аддзення, а таксама цырульня. У мястэчку існаваў нават яўрэйскі малітоўны дом. Пазней Аляксандрам Азнабішынам была выдзелена зямля пад будаўніцтва сінагогі. Сінагога размяшчалася ў цэнтры мястэчка, побач з рыначнай плошчай і каталіцкім касцёлам. На левым беразе ракі Нёман, побач з прыстанню знаходзілася другая сінагога. Яна была аднапавярховая, драўляная і невялікая па памерах. Існаванне 2 сінагог у мястэчку яшчэ раз падцвярджае аб вялікай колькасці жыхароў яўрэйскага паходжання. Быў равін, і кожную раніцу, накінуўшы на плечы талесы, людзі спяшаліся на сустрэчу з Богам. Побач з сінагогай знаходзіліся праваслаўная царква. На працягу дзесяцігоддзяў каталіцкія, праваслаўныя і яўрэйскія храмы стаялі побач і не перашкаджалі адзін аднаму, так як не заміналі, не канфліктавалі між сабой палякі, беларусы і яўрэі, што жылі ў мястэчку.
Трэба адзначыць, што з прыходам Савецкай улады ў верасні 1939 г., забаранілі рэлігію ў школах, яўрэі атрымалі дазвол на правядзенне равінам заняткаў.
Трагічны лёс яўрэяў мястэчка Масты
У час Другой сусветнай вайны з 29 тысяч гродзенскіх яўрэяў жывымі засталіся каля 200 чалавек. Большая частка загінула ў канцлагеры пад Асвенцымам Аўшвіц-Біркенаў. Жыць пасля вайны ў Гродна вярнуліся толькі некалькі дзясяткаў яўрэяў. Варта адзначыць, што з Гродна ў лагеры смерці траплялі не толькі яўрэі, але і палякі з беларусамі. З прыходам фашысцкай акупацыі, летам 1941 г., пачалося знішчэнне яўрэйскага насельніцтва. Сінагогі былі разрабаваныя і зачыненыя. Большасць яўрэйскага насельцтва было вывезена ў яўрэйскае гета, створанае нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, якое знаходзілася ў мястэчку Пескі .З першых дзён акупацыі гітлераўцы пачалі наводзіць свае парадкі. Усіх яўрэяў перапісалі, загадалі ім надзець жоўтыя павязкі і нашыць зорку Давіда. Затым цэнтр мястэчка, дзе стаялі гандлёвыя рады з мноствам яўрэйскіх магазінаў, абнеслі калючым дротам. Так зарадзілася яўрэйскае гета ў мястэчку Пескі .
Над вязьнямі здзекаваліся, іх білі, ганялі строем пад вартай на цяжкія работы, рабавалі ў іх каштоўнасці і рэчы, хлеба давалі 100 грам у дзень на чалавека. Немцы 4 месяцы “трымалі” там яўрэяў, а 2 лістапада 1942 года тысячы вязняў пераправілі ў канцлагер у Ваўкавыск. Для перавозу было сабрана 300 падвод з бліжайшых вёсак.Некаторыя яўрэі ішлі пешшу, а слабых і хворых, якія не маглі ісці самастойна, аставілі ў мястэчку. Вязням паабяцалі, што іх перавязуць асобна, на самай справе ўсіх старых і хворых яўрэяў сагналі ў хату і падпалілі. Пазней былі спалены 100 дамоў яўрэяў і гаспадарчых будынкаў. У 12 гадзін дня загарэлася яшчэ адна яўрэйская хата, вакол якой была выстаўлена ахова СД гестапа і жандармаў. Да пылаючай хаты вялі хворых і старых вязняў, кідалі ў полымя.У вогнішчы загінулі 20 яўрэяў з Песак і 3 з мястэчка Масты. Самым жудасным момантам лічыцца той, калі старую хворую яўрэйскую жанчыну прынеслі з ложкам і паставілі побач з пылаючай сцяной хаты. Жанчына не магла рухацца, таму згарэла зажыва. Людзі, якія хацелі выратавацца з вогнішча, выскокваючы праз вокны, былі растрэляны ружжамі і аўтаматамі ахоўнікаў. Каля 2.000 яўрэйскага насельніцтва было вывязена ў канцлагер Ваўкавыска.Сінагогі ў мястэчку Масты былі спаленыя ў 1942 годзе.
Так фактычна скончылася гісторыя яўрэяў нашай мясцовасці. На сенняшні дзень у былым мястэчку Масты захаваліся толькі яўрэйскія могілкі,т як памяць аб яўрэйскім насельніцтве мястэчка.
Яўрэйскія могілкі ў былым мястэчку Масты