Гісторыя ўзнікнення касцёла
Гісторыя ўзнікнення касцёла
Гісторыя ўзнікнення касцёла ў мястэчку Масты
Першы касцёл у нашай мясцовасці быў пабудаваны ў 1539 годзе польскай каралевай Бонай Сфорца, міланскай прынцэсай, каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай у 1518—1556 гадах, другой жонкай караля Жыгімунда I, дачкой міланскага герцага Джана Галеаццо Сфорца і Ізабэлы Арагонскай, якая выдзяліла асабістыя землі пад будаўніцтва святыні. Гэта былі землі ў цэнтры мястэчка Масты, побач з рыначнай плошчай, царквой і сінагогай. Тры святыні ў мястэчку стаялі амаль побач. Пры касцёле была адчынена парафіяльная школа. Дрэва на будаўніцтва святыні было прывезена з Польшчы. Касцёл быў спалены прыкладна ў 1655 годзе. Фотаздымкаў, малюнкаў касцёла не захавалася.
Драўляны будынак касцёла Прысвятой Дзевы Марыі, быў аднолены ў 1710 годзе на ахвяраванні караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІІ, а пазней, прыкладна ў 1740 годзе адбылася яго рэканструкцыя. Гэта была драўляная святыня з лістоўніцы. Даўжыня касцёла дасягала 35 метраў, шырыня — 17 метраў, вышыня — 12 метраў. У 1923 годзе была праведзена рэстаўрацыя святыні.
Касцёл Прысвятой Дзевы Марыі мястэчка Масты 1920 .
Алтар касцёла Прысвятой Дзевы Марыі
1920 год
23 красавіка 1976 года ў 12 гадзін дня пачалі разбураць касцёл трактарамі, бульдозерамі. А 27 кастрычніка ў 4 гадзіны раніцы быў падпалены і гарэў амаль суткі.
Доўгі час каталіцкія вернікі былі без святыні. Пачынаючы з 1976 года вернікі пачалі збірацца для калектыўнага малебену ў старой капліцы, якая знаходзілася на тэрыторыі парафіяльных могілак. Капліца пабудавана ў 19 стагоддзі ў стылі барока. Гэта невялікіх памераў будынак з чырвонай цэглы, які пазней, прыкладна ў 60-ыя гады, быў атынкаваны і пафарбаваны ў белы колер з двума невялічкімі карнізамі ўздоўж сцен па баках капліцы, уверсе знаходзяцца па 2 маленькія вакенцы паўкруглай формы з жалезнымі рашоткамі. Алтар уяўляе сабой выпуклую авальную нішу ўперад. Малельная зала ўяўляе сабой прамавугольнік. Страха капліца была пакрыта бляшанымі стужкамі металу, а пасярэдзіне ўзвышаецца невялічкая вежа. Старыя драўляныя дзверы гасцінна запрашаюць і сёння зацікаўленага падарожніка.
Новы касцёл з чырвонай цэглы распачалі будаваць у 1990 годзе на ахвяраванні вернікаў, паводле праекта архітэктара А.Бабкова. Арцыбіскупам Франчэскам Каласуона 26 мая 1990 года быў урачыста асвечаны вуглавы камень. У будаўніцтве актыўна прымалі ўдзел не толькі будаўнікі, вернікі, але амаль усе жыхары Мастоўскага раёна. Гэта жыхары вёсак: Масты Правыя і Масты Левыя, Дашкаўцы, Навінка, Ельня, Вялікія і Малыя Сцяпанішкі і іншыя. Ахвяраванні на будаўніцтва касцёла ішлі не толькі з розных куткоў Беларусі, але і ад аднавяскоўцаў, выехаўшых за межы краіны. Будаўніцтва святыні скончылася ў 1992 годзе, а ў 1993 годзе храм быў асвечаны пад тытулам святога Яна Хрысціцеля.