Помнік у гонар воінаў 323 стралковый дывізіі
Вёска Навінка размешчана ў адлегласці 12 км ад горада Масты. Населены пункт занаваны ў 1557 годзе на беразе возера Новае ад якога і паходзіць яго назва . Спачатку называўся Навіна . У пачатку 20-га стагоддзя вядомы як фальварак Навінка Мастоўскай гміны Гродзенскага павета , 38 жыхароў . З 1921 года ў складзе Польшчы , як фальварак Навінка . Мастоўскай гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 г. фальварак адышоў да БССР.
З 12.10.1940 г. у складзе Мастоўскага сельскага савета.У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года па 13 ліпеня 1944 года Навінка акупіравана нямецкімі фашыстамі .
У ліпені 1944 года войскі 1090 стралковага палку 323-ай стралковай дывізіі 3-ай арміі 2-го беларускага фронта вялі баі з гітлераўцамі за вызваленне горада Масты . У гэтых баях вызначыўся сяржант В.П.Жукаў , якому пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Было гэта так.Раніцай 12 чэрвеня скрозь густы туман Жукаў убачыў , што проста на яго кулямёт , рухаецца ланцуг шэра-зялёных фігур фашыстаў. У гэты час рота ,якая знаходілася па-за кулямётам Жукава,таксама адкрыла залпавы агонь па ворагу . Праз гадзіну захлябнулася і трэцяя контратака праціўніка, Наступіла зацціша . Аднак вопытны кулямётчык ведаў , што праціўнік на гэтым не супакоіцца,а перад новым боем вырашыў змяніць агнявую пазіцыю .Яго выбар выпаў на немялікае ўзвышша, Гітлераўцы пайшлі ў новую , больш моцную контратаку . На гэты раз наперадзе пяхоты ішлі два танкі , якія зходу пырскалі агонь са сваіх пушак.
Васіль то кароткімі , то доўгімі чэргамі вёў агонь па пяхоце праціўніка . І калі да бліжэйшага танка засталося метраў восем , Васіль ускочыў на ногі і кінуў гранату. Узрыўная хваля цяжка пракацілася па спіне ўпаўшага кулямётчыка . Жукаў з цяжкасцю падняў галаву і ўбачыў у полымі варожую машыну . У гэты час другі нямецкі танк наблізіўся да пярэдняга краю нашай абароны . Адчуўшы , што не паспее дапаусці да танка , Жукаў падняўся ва весь рост і пабег наперарэз яму . Агнём з танкавага кулямёта быў паранены ў грудзі . Губляючы прытомнасць ён апошнім намаганнем волі кінуў гранату пад танк і ўпаў . Раздаўся моцны ўзрыў . Варожая машына прайшла яшчэ некалькі метраў , раздавіла Жукава і спынілася .
Цаной жыцця Жукаў выратаваў жыццё многіх нашых байцоў і жыццё камандзіра роты.
У 1975 годзе ў гонар воінаў дывізіі ўсходнім боку вёскі ўзведзена стэла .
Мемарыяльны знак "Воінам чырвонай арміі" ля ракі Ельня