Гісторыя моста
Гісторыя моста
Сучасны мост пабудавалі ў 1927-1928 гадах мінулага стагоддзя. Гэта - ўнікальны аб'ект, які лічыцца помнікам інжынернага мастацтва: жалезныя формы моста мацуюцца заклёпкамі, як на караблях. Ён будаваўся некалькі гадоў і быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1939 годзе.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў пашкоджаны пралёт адной з металічных канструкцый, а дакладней сапсаваны ад падрыву міны трэці буёк. Да 1946 года жыхары вёсак карысталіся пашкоджаным мастом, які быў насланы дошкамі і бярвеннямі, каб даць магчымасць злучыць жыхароў двух вёсак.
Па мосце ў Правых Мастах праходзіць рэспубліканская дарога Р-41 Слонім-Масты-Скідзель - мяжа Літоўскай Рэспублікі.
Мост у Правых Мастах мае ўжо стогадовую гісторыю і знаходзіцца на мяжы свайго тэрміну эксплуатацыі.
У канцы 20 стагоддзя яго рэканструявалі, дабавілі праход для пешаходаў, але апоры і асноўныя канструкцыі засталіся нязменнымі.
У мінулым годзе ў час наведвання ААТ "Шклозавод "Нёман" кіраўнік дзяржавы даручыў як мага хутчэй аднавіць 12 праблемных мастоў на рэспубліканскіх дарогах. У Гродзенскай вобласці ўзвядзенне двух новых мастоў каля аграгарадкоў Беліца і Правыя Масты пачнецца ўжо сёлета. Менавіта яны ўвайшлі ў гэты спіс.
Мост, які ўцалеў пад бамбёжкамі нямецкай авіяцыі падчас вайны, сёння з'яўляецца вузкім месцам у прамым сэнсе слова. Па ім арганізаваны толькі аднапалосны рух транспарту ў рэверсіўным рэжыме. Таму стары мост пакінецца, як гістарычная каштоўнасць, а побач распачнецца будоўля новага моста праз раку Неман.