Бортнік Эдуард Мацвеявіч
настаўнік фізікі
скончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча ў 1954 годзе.
З 1954 па 1964год працаваў у Малькавічскай сямігадовай школе .
У 1964 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны педінстытут.
З 1964 года настаўнік фізікі Правамастоўскай васьмігадовай школы.
З 1986года на заслужаным адпачынку.
Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама.
Ветэран Працы.
Бортнік Анастасія Іванаўна
настаўніца пачатковых класаў
скончыла Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча ў 1954 годзе.
З 1954 года па 1960 год працавала ў Малькавічскай сямігадовай школе .
З 1960 па 1967 год - працавала выхавацелем у Правамастоускім спецдзетдоме.
З 1967г. па 1973 год-настаўніца пачатковых класаў Левамастоўскай сямігадовай школы.
З 1973 года па 1990 год-настаўніца пачатковых класаў Правамастоўскай васьмігадовай школы.
У 1976 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны педінстытут.
З 1990 года на заслужаным адпачынку. Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама. Ветэран Працы.
Бортнік Наталля Эдуардаўна
настаўніца выяўленчага мастацтва і чарчэння
скончыла Мінскі архітэктурны тэхнікум у 1980 годзе, па спецыяльнасці: ”Тэхнік-архітэктар” з чырвоным дыпломам.
У 1989 годзе Віцебскі дзяржаўны педінстытут імя С.М.Кірава.
З 1987 года па 1990 год-працавала настаўнікам выяўленчага мастацтва і чарчэння ў сярэдняй школе № 179 г. Мінска.
З 1990года па 1994 год –настаўнік выяўленчага мастацтва ў Мастоўскай школе мастацтва.
З 1994 года па 2011 год-настаўнік выяўленчага мастацтва,СМК , чарчэння.
З 2011 года загадчык аддзела экалогіі Правамастоўскага эколага-біялагічнага цэнтра.
Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама, Міністэрства адукацыі (2015г.),
Фрунзенскага аддзела адукацыі
г. Мінска.
Ганчар Эмілія Казіміраўна
настаўнік геаграфіі
скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у1968 годзе.
Працавала ў Малькавічскай сярэдняй школе з 1968 па 1969год.
З 1970 настаўнік геаграфіі Правамастоўскай васьмігадовай школы.
З 1999года на заслужаным адпачынку. Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама
Трухан Таццяна Іванаўна
настаўнік матэматыкі і інфарматыкі
скончыла Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы ў 1991годзе.
Працуе з 1993 года настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Правамастоўскай сярэдняй школе.
Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама,
ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Ганчар Алена Іванаўна
настаўнік беларускай мове і літаратуры, настаўнік-дэфектолаг, псіхолаг.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы ў 1999 годзе.
Працавала ў Правамастоўскай сярэдняй школе з 1993 па 2000 год педагогам-арганізатарам.
З 2003 г.па 2010 год- псіхолаг дзіцячага садка № 54 г. Гродна.
З 2010 года –настаўнік-дэфектолаг
дзіцячага садка № 61, г.Гродна.
Бубен Віктар Канстанцінавіч настаўнік геаграфіі
Скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча ў 1956 годзе.
У 1956 годзе-загадчык пачатковай школы ў Рыбалавічах.
З 1957г. па 1963 год-настаўнік геаграфіі Струбніцкай школы.
1963год-скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, факультэт геаграфіі.
З 1974 г.па 1986г-дырэктар Мілявічскай школы.
З 1986г. па 1989г.- настаўнік геаграфіі Мілявічскай школы.
З 1989г. па 1996г.-настаўнік геаграфіі і гісторыі Дашкаўскай няпоўна-сярэдняй школы.
З 1997года на заслужаным адпачынку.
З 1998г. па 2004 год-складаў і публікаваў крыжаванкі ў перыядычных выданнях.
Узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, Мастоўскага райвыканкама, Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Педагагічны шлях Віктара Канстанцінавіча складае -41 год.
Бубен Лідзія Антонаўна
настаўніца пачатковых класаў
Працоўную дзейнасць пачала з 1960 года ў Ланцавіцкай пачатковай школе. Затым працавала піянерважатай СШ № 2 г. Масты
Скончыла педагагічны клас ў 1962 годзе. У 1967 скончыла Гродзенскі педінстытут.
Працавала настаўніцай беларускай мовы, пачатковых класаў у Струбніцкай, Мілявіцкай школах.
З 1989 года па 1999 год працавала настаўніцай пачатковых класаў Правамастоўскай васьмігадовай школы, затым сярэдняй школы
Узнагароджана ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, Мастоўскага райвыканкама, ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
З 1999г. на заслужаным адпачынку.
Стаж настаўніцкай працы складае 38 гадоў.
Бубен Юрый Віктаравіч
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы ў 1993 годзе, факультэт перападрыхтоўкі Гродзенскага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі” па спецыяльнасці “Мэнэджмент у сферы адукацыі” у 2006 г. Працоўную дзейнасць пачаў у Малькавіцкай СШ настаўнікам гісторыі і геаграфіі .
З 1995 года працаваў у Правамастоўскай сярэдняй школе педагогам сацыяльным, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, з 2008г. - настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства.
Узнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама, ганаровымі граматамі упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дыпломамі Гродзенскага аблвыканкама. Занесены на дошку гонару Мастоўскага раёна 2016 г. Дэлегат 5 Усебеларускага народнага сходу.
Падрыхтаваў пераможцаў алімпіяд па грамадазнаўству раённага, абласнога рэспубліканскага ўзроўню, прызёраў навукова-практычных канферэнцый раённага, абласнога і міжнароднага узроўняў.
Шляхтаў Васіль Іванавіч
Нарадзіўся ў 1918 годзе. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, гістарычны факультэт у 1941 годзе.
Педагагічную дзейнасць пачаў на пасадзе настаўніка гісторыі. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны За ваенныя заслугі ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За ўзяцце Кёнігсберга", "За перамогу над Германіяй", многімі юбілейнымі медалямі.
Пачаў вайну чырвонаармейцам, скончыў старэйшым камандзірам супрацьтанкавай батарэі. У 1943 годзе скончыў Томскае артылерыйскае вучылішча. Меў баявыя раненні. З 1945 года па 1954 год працаваў дырэктарам Дзярэчынакскай школы Гродзенскага раёна.
З 1 верасня 1954 года па 1 верасня 1973 года дырэктар Правамастоўскай сямікласнай школы. З 1 верасня 1973 года па 12 лютага 1977 года дырэктар Правамастоўскай васьмігадовай школы. Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР у 1963 годзе.
Шляхтава Алена Нікіфараўна
Нарадзілася 10жніўня 1923 года ў вёсцы Каранец Крычаўскага раёна,Магілёўскай вобласці.
З 1939 па 1941 год-навучэнка Крычаўскага педагагічнага вучылішча.
У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася на акупаванай тэрыторыі.Каб пазбегнуць адпраўкі моладзі ў Германію хавалася ў лесе,у партызанскім атрадзе.
У 1943 годзе была мабілізавана ў рады Чырвонай Арміі вольнанаёмнай.
У студзені 1946 года звольнена ў запас.
Пасля вайны напраўлена на педагагічную працу настаўніцай пачатковых класаў у Гродзенскі раён,вёску Дзерачынок.
Са жніўня 1954 года настаўніца пачатковых класаў Права-Мастоўскай семігодкі.
З 1974 года настаўніца пачатковых класаў Правамастоўскай васьмігадовай школы.
За педагагічную дзейнасць узнагароджана граматамі Мастоўскага райвыканкама,Гродзенскага аблвыканкама,Ганаровай граматай Міністэрства Адукацыі БССР.
Шляхтаў Сяргей Васільявіч
Нарадзіўся 28 ліпеня 1953 года ў вёсцы Дзерачынок Гродзенскага раёна ў сям’і настаўнікаў.
У 1968годзе скончыў Правамастоўскую васьмігадовую школу і адначасова Мастоўскую Дзіцячую музычную школу па класе баяна.
У 1972 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча.
З 1972 года па 1974 год-служба ў радах Савецкай арміі ў г.Нара-Фамінску у зенітна-ракетных войсках.
З 1974 года на педагагічнай дзейнасці ў якасці настаўніка па класе баяна ў Мастоўскай ДМШ.
З 1975г па 1980г- студэнт факультэта музыкі і спеваў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы .
Узнагароджаны граматамі,ганаровымі граматамі аддзела культуры Мастоўскага райвыканкама,адміністрацыі музычнай школы за асабісты ўклад у справу адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення,адданасць выбранай прафесіі,за высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучняў.
З’яўляецца канцэртмейстрам мужчынскага народнага хору,удзельнік аркестра рускіх народных інструментаў.