Панарама беларускай хаткі
Экспазіцыя этнаграфічнай залы знаёміць з рамёствамі і элементамі местачковага быта пачатка 20 стагоддзя, наведвальнікі могуць здзейсніць своеасаблівае падарожжа ў часе і прасторы, зазірнуўшы ў атмасферу майстравога чалавека.
Тут Вы знайдзеце беларускае народнае адзенне, вышытыя карціны і сурвэткі,посцілкі нашых продкаў, а таксама рэчы паўсядзённага ўжытку жыхароў мястэчка Масты.
Фото ў вышыванках
Вышываныя арнаменты пачалі ўжывацца на адзежы яшчэ ў часы сярэдневечча. Вышыванне лічылася хатнім заняткам: Кожная жанчына вышывала вопратку, ручнікі для сябе і сваёй сям'і, у лепшым выпадку — на заказ сваёй суседцы.Вышытыя і народныя кашулі заставаліся ва ўжытку ў савецкіх рэспубліках яшчэ ў 1920-я — пачатак 1930-х гадоў. У БССР вышыванку, як урачыстую вопратку, апраналі як партыйныя кіраўнікі, так і простыя людзі. З пачаткам працэсу мадэрнізацыі і індустрыалізацыі самаробная і вышываная адежа была выцесненая з паўсядзенага ўжытку , але яе пачалі шырока выкарыстоўваць шматлікія ансамблі і гурты народнай творчасці, што збіраліся пры дамах культуры, школах.Акрамя вышыванак мы можам патрымаць у руках сапраўдны бабулін ручнік.
Фота з ручнікамі
Ручні́к — прадаўгаваты выраб з тканага палатна — утылітарнага, дэкаратыўнага і традыцыйна-абрадавага прызначэння. Вядомы ў народным побыце з глыбокай старажытнасці з пашырэннем ткацтва. Памеры беларускіх ручнікоў: даўжыня пераважна 1,5 — 3 м і шырыня 25 — 30 см.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі пашыраны серабрыста-белыя, тканыя ў 2—3 ніці ручнікі, а таксама ўзорыстатканыя, так званыя дэкаратыўныя, тканыя ў 4—8 (часам да 12) нітоў ручнікі, якія пашырыліся з узнікненнем пераборнай і закладной тэхнік ткацтва. Ручнікі ткуць на кроснах, аздабляюць натыканнем, вышыўкаю (процяг, крыжык, лічаная гладзь, мярэжка, ланцужок, гафт і інш.), карункамі, махрамі. Выразнасць узору дэкаратыўнага ручніка падкрэсліваецца рытмічным чаргаваннем геаметрычных элементаў, а таксама камбінаваннем рознай пражы асновы і ўтку — адбелены і суравы кужаль, кужаль і бавоўна, бавоўна і каляровы шоўк. Канцы аздабляюць белымі карункамі («зубы»), а таксама размешчанымі ўпоперак палатна чырвонымі і чырвона-чорнымі арнаментальнымі шляпкамі з баваўняных нітак «горынь». У канцы 19 — пач. 20 стагоддзя з пашырэннем анілінавых фарбавальнікаў і фабрычных нітак (асабліва на поўдні Беларусі) пашырылася паліхромнае аздабленне, у арнаментыцы частымі сталі зааморфныя і раслінныя матывы. Пры стылявым адзінстве беларускіх ручнікоў вылучаюцца іх лакальныя асаблівасці, якія тэрытарыяльна суадносяцца з межамі народных строяў, і блізкія арнаментыкай да мясцовых абрусоў.
Ручнікі вышываліся на ўсе выпадкі жыцця: як для хрэсьбінаў, так і да пахавання. Іх прэзентавалі як падарунак на вяселле, іншыя святы, ганаровым гасцям, сябрам. Дарэчы, надзяляліся яны і асаблівым сэнсам. Калісьці матуля казала, што само палатно – сімвал жыцця, а тонкія ніткі на ім – закліканая боская дапамога, абярэг. Мабыць, таму з асаблівым настроем садзілася за вышыванкі, падбірала яркую нітку, уяўляла, як і куды накіраваць кожны шывок. Дарэчы, выйшаўшы замуж, жанчыны нашых мясцін прыносілі ў свае будучыя хаты цэлы клуначак гэтых рэчаў. Чым больш іх дарылі на вяселле, тым багацейшай лічылася нявеста.
Посцілкі,дываны,дарожкі
Ткацтва – адно з самых старажытных i пашыраных раместваў на Беларусi. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVII стагоддзя.Выраб посцілак і дываноў займае найбольш значнае месца ў народным ткацтве.
Посцiлка — лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якой накрываюцца ці засцілаюць ложак, посцілку вешаюць на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты. Посцілкай засцілалі выязныя сані і вазкі, клалі маладым пад ногі ў час благаславення іх у вясельным абрадзе, лічылі важнай часткай пасагу маладой. Назвы посцілак: дзяружка, посцілка, капа, дыван.
Дыван — шчыльны тканы выраб з пражы рознага роду (ці сінтэтычная яго імітацыя), які ўжываецца для пакрыцця падлог, сцен, сталоў.канап. Паўсядзѐнныя посцілкі ткаліся з ільняной пражы. Святочныя — паўсуконныя або суконныя. Яны вылучаюцца разнастайнасцю тэхнічных прыѐмаў, арнаментыкай, а таксама каляровай гамай. Паводле формы посцілкі былі прамавугольныя (1,5 — 2,3 м даўжыні, 0,9—1,5 м шырыні) з двух (рэдка аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных нітак (або аснова льняная, уток ваўняны). Традыцыйныя посцілкі ткалі ў 3—4 ніты або перабіранай ці шматнітовай тэхнікай ткацтва.
У канцы XIX ст. найбольш пашыранымі былі посцілкі ў клеткі, вытканыя чатырохнітовым спосабам. Клеткі ўтвараліся каляровай асновай. У канцы XIX — пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне мелі чатырохнітовыя посцілкі, у якіх узор (клеткі, кругі) ствараўся паліхромным утком, які насцілаўся паверх асновы. Вялікія клеткі злучаліся маленькімі клетачкамі.
Таксама шырока былі распаўсюджаны вельмі разнастайныя па кампазіцыях і ўзорах двухколерныя посцілкі, выкананыя ў тэхніцы двухбаковага перабору па чорнай ці белай аснове (лѐн, бавоўна). Двухбаковыя посцілкі прыйшлі на змену шматнітовым посцілкам і ў 1950— 1980-я гг. сталі асноўным асартыментам вясковага ткацтва. Посцілкі па кампазіцыі і характары ўзора бываюць двух відаў: з сеткавымі кампазіцыямі і геаметрычным арнаментам, дывановыя з расліннай арнаментыкай. Посцілкі з геаметрычным арнаментам маюць народны характар. Яны шчыльна запоўнены па ўсѐй паверхні буйнымі і малымі ромбамі, — 24 — васьміпялѐсткавымі зоркамі, разеткамі, якія ўпісаны ў рамбічную сетку, і звычайна маюць па доўгім баку невялікую кайму з дробнаўзорных матываў.
Доматканыя дарожкі (палавічкі). Ствараліся ў разнастайнай тэхніцы. Палавік — плецяны, тканы ці зшыты з рознакаляровых абрэзкаў тканіны вузкі доўгі коўрык, які расцілаўся на падлозе. Ткалі звычайным спосабом, выкарыстоўваючы ў якасці асновы ніткі з трывалага матэрыяла — канапляныя, льняныя, баваўняныя. Звычайна метад ткацтватва палавікоў прапаноўваў двухнітовую тэхніку, але сустракаліся таксама коўрыкі тканыя на трох- і чатырох нітках. Для ткацтва палавікоў выкарыстоўваліся спецыальныя берды с больш вялікімі зубамі. Адрозніваліся арыгінальнасцю і непаўторнасцю. Таким чынам, кожная гаспадыня ўпрыгожвала свае жылле, рабіла яго прыгожым і ўтульным.
Фотаздымак на фоне дывана
Карціны-вышыванкі
Фотаздымкі вышыванк
Кожны куточак зямлі беларускай вызначаецца ўласнай непаўторнасцю, а памяць людская захоўвае для нашчадкаў таямніцы яе гістарычнага мінулага.Так можна сказаць аб карцінах-вышыванках першых экспанатах нашага музея.Цярпенне,вытрымка і доўгая крапатлівая праца дапамагалі простай вясковай жанчыне ствараць такую прыгажосць.
– Паясы
– Фотаздымак з паясамі
–
Адным з атрэбутаў мужчынскага беларускага адзення лічыўся пояс,якім падвязвалі мужчынскую сарочку.Вялікую ўвагу надавалі ткацтву паясоў у Беларусі.Сярод знакамітых у Свеце лічыліся слуцкія паясы.
– Слуцкі пояс — элемент мужчынскага касцюма Вялікага княства Літоўскага. Лічыўся прыкметай высакароднага паходжання і яго наяўнасць паказвала на дабрабыт уладальніка.
– Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі.