Радзіма мая, Масты мае Правыя!
Як мне цябе не любіць?!
Нёман цячэ тут, лясы і дубравы,
Твае краявіды вавек не забыць.
Калісьці была ты сталіцай гандлёваю,
Стаяла на Нёмане многа мастоў,
Было табе магдэбурскае права даравана,
І тут заўжды быў спакой і любоў.
Іна Следзь
Радзіма, Айчына… Як мілыя нашаму сэрцу гэтыя словы. Добра ведаць гісторыю сваёй маленькай радзімы — мара кожнага з нас. Мая маленькая радзіма — гэта вёсачка на беразе магутнага Нёмана з векавою гісторыяй.
Гэта старажытнае мястэчка, у якім польская каралева Бона Сфорца пабудавала першы каталіцкі касцёл у 1539 годзе, а польскі кароль Жыгімонт II Аўгуст праз яго праводзіў у апошні шлях сваю жонку Барбару Радзівіл.
«W slóńcu, czy w deszczu-czytamy-brnął przez pył, czy błoto wsi, czy miasteczka. W każdym miescie, czy miasteczku, czy wsi, zsiadl z konia i szedl pieszo za kareta wiozaca szczatki Barbary. Godzil sie jednak, ze po drodze, juz kilkadziesiat mil od Wilna w Rudnikach, Mostach,Olkienikach, spotykali go litewce,ktorzy nastepnie towarzyszyli konduktowi».
Праз гэта мястэчка праязджала польская і літоўская шляхта, каралі. Мястэчку даравана права на самакіраванне згодна Магдэбургскаму праву ў 1601, 1633, 1653, 1677 гадах. Адпаведна грамаце польскага караля Владыслава ІV тут праводзіліся штотыднёвыя кірмашы, а 2 разы ў год восенню і вясною — ярмаркі.
Першы ўспамін аб Мастах датуецца 1486 годам, як мястэчка, размешчанае на Нёмане, за 64 км на паўднёвы захад ад Гродна. Мястэчка з важным шляхам, якое аб’ядноўвала Вільню з Кракавам.
З Мастоў ішлі важныя дарогі: адна Масты-Ваўкавыск-Камянец-Брэст, а другая Масты-Пескі-Ружаны-Люблін.
Гэта добра відаць на карце «План мястэчка Масты» ў 1561 годзе на падставе «Пісцовай кнігі Гродзенскай каралеўскай эканоміі».
План мястэчка Масты ў сярэдзіне 16-стагоддзя (1561 г.),складзены нашым аднавяскоўцам, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Янкі Купалы Віктарам Аляксандравічам Белазаровічам.