Гонар школы

Баўтрукевіч Станіслаў Іванавіч

(25.05.1940- 29.11.2012)

Нарадзіўся 25 мая 1940 года ў вёсцы Масты Правыя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння Права-Мастоўскай сямікласнай школы з адзнакай паступіў у Гродзенскую медыцынскую вучэльню. Пасля яго заканчэння працаваў фельчарам Мастоўскай участковай бальніцы ў перыяд з 1958 па 1961 гады. У 1961 годзе паступіў у Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Пасля заканчэння ў 1967 годзе ён быў пакінуты малодшым навуковым супрацоўнікам Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі. У 1972 годзе Станіслаў Іванавіч паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Віцебскім медыцынскім інстытуце.

Распрацаваў новую методыку «Трансплантацыя кансерваванай растворамі альдэгідаў лагеннай касцёвай тканіны», абараніў яе ў выглядзе доктарскай дысертацыі ў 1985 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка, віцэ-прэзідэнта АМН СССР В.У. Каванава ў Маскве. У 1986 годзе стаў прафесарам і загадчыкам кафедры траўматалогіі, артапедыі і ВПХ.

Пад кіраўніцтвам Станіслава Іванавіча абаронена 19 кандыдацкіх дысертацый. Быў навуковым кансультантам па чатырох доктарскіх дысертацыях і працягваў кіраваць дысертацыйнымі даследаваннямі да канца сваіх дзён. Вынік інавацыйнай дзейнасці вучонага - публікацыя 375 навуковых прац, 24 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, 18 метадычных лістоў і інструкцый па прымяненні, 7 манаграфій. За апошнія 12 гадоў Станіслаў Іванавіч ажыццяўляў кіраўніцтва 6 дзяржаўнымі і рэгіянальнымі навукова-тэхнічнымі праектамі, на працягу 17 гадоў з'яўляўся членам Савета па абароне дысертацый ДУ "РНПЦ" траўматалогіі і артапедыі», экспертам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі па хірургічных дысцыплінах і членам Цэнтральнага метадычнага савета пры Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. З яго ініцыятывы і пад яго кіраўніцтвам у 1995 годзе быў створаны абласны траўматалагічны цэнтр на базе Гродзенскага клінічнага аб'яднання "Хуткая медыцынская дапамога", які ён узначальваў да 2010 года.

У 2000 годзе яму прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь". Праца Станіслава Іванавіча адзначана шматлікімі дыпломамі, граматамі, медалём "Ветэран працы".

Юрэня Алег Алегавіч

нарадзіўся 21 мая 1990 года ў вёсцы Масты Правыя

Выпускнік Правамастоўскай сярэдняй школы. Займацца веславаннем пачаў ва ўзросце адзінаццаці гадоў у мясцовай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, праходзіў падрыхтоўку пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Задоліна. З 2005 па 2006 год навучэнец установы адукацыі "Гродзенская дзяржаўная вучылішча алімпійскага рэзерву". З 2006 года спартсмен дзяржаўнай установы "Брэсцкая абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства". Першага сур'ёзнага поспеху дабіўся ў 2008 годзе, калі ўпершыню трапіў у асноўны склад нацыянальнай зборнай Беларусі і ўдзельнічаў у заліку дарослага першынства Еўропы ў Мілане — з байдаркай-двойкай на 1000 кіламетраў, васямнаццатае месца. У 2009 годзе ўдзельнік Кубка свету, у выніковай табліцы на пятнаццатым радку сусветнага рэйтынгу байдарачнікаў, удзельнік еўрапейскага чэмпіянату ў Брандэнбургу, дзе ў адзіночнай кіламетровай праграме - быў дзявяты.

У 2010 годзе Алег Юрэня паказаў дастойны вынік на ўсіх трох этапах Кубка свету і стаў уладальнікам кубка свету. На чэмпіянаце Еўропы ў Тразоне заваяваў сярэбраны медаль на тысячаметровай дыстанцыі і залаты медаль у пяцікіламетровай гонцы. На першынстве свету ў Познані на дыстанцыі 1000 метраў – бронзавы медаль. У 2011 годзе на еўрапейскім першынстве ў Бялградзе выйграў сярэбраны медаль на дыстанцыі 5000 метраў. На чэмпіянаце свету ў Сегедзе, а ў агульным заліку Кубка свету размясціўся на трэцяй пазіцыі. Дзякуючы паспяховым выступленням удастоіўся права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. З аднамеснай байдаркай на дыстанцыі 1000 метраў, дзе быў шостым. На чэмпіянаце свету ў 2013 годзе ў Дуйсбургу заваяваў сярэбраны медаль. У 2014 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Брандэнбургу залаты медаль.

22 жніўня 2015 года выканаў кваліфікацыйны нарматыў ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) на чэмпіянаце свету ў г. Мілане (Італія) на дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы адзіночцы.

У 2015 годзе на чэмпіянаце свету ў Мілане - бронзавы медаль, на чэмпіянаце Еўропы - бронзавы медаль. На I Еўрапейскіх гульнях у Баку ў 2015 годзе - бронзавы медаль. На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску - бронзавы медаль.

Ступендыят Міжнароднай федэрацыі універсітэцкага спорту (FISU).

Магістрант установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна".

Алег Алегавіч Юрэня - беларускі вясляр-байдарачнік, выступае за зборную Беларусі. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, двухразовы чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, уладальнік Кубка свету, шматразовы пераможца нацыянальных першынстваў. На спаборніцтвах прадстаўляе Брэсцкую і Гродзенскую вобласці, майстар спорту міжнароднага класа.

Сяргей Іван Сцяпанавіч


Скончыў Лева-Мастоўскую сямігадовую школу.

Іван Сяргей скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР у 1986 годзе. Працоўную кар'еру пачаў у Шчучынскім РАУС з пасады ўчастковай інспекцыі па справах непаўналетніх. Потым у гэтым жа раённым аддзеле ўнутраных спраў займаў шэраг кіруючых пасад, у тым ліку начальніка РАУС. У далейшым даслужыўся да кіраўніка міліцыі Магілёўскай і Мінскай абласцей. У 2008 годзе стаў начальнікам Акадэміі МУС. У канцы 2009 года пайшоў у адстаўку з органаў унутраных спраў. Узнагароджаны медалямі "За бездакорную службу" ўсіх ступеняў.

Пасля быў памошнікам старшыні праўлення Беларусбанка, у пачатку 2011 года стаў дырэктарам дэпартамента бяспекі найбуйнейшага банка краіны. Кантраляваў барацьбу з карупцыяй, правапарушэннямі, узаемадзейнічаў з сілавымі ведамствамі па пытаннях забеспячэння бяспекі працы банка.

Сяргей Іван Сцяпанавіч-генерал-маёр міліцыі, кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, Мінскага аблвыканкама, рэктар Акадэміі МУС Беларусі, дырэктар дэпартамента аховы ААБ "Беларусбанк" г. Мінск.




Бортнік Наталля Эдуардаўна


Скончыла Правамастоўскую васьмігадовую школу з адзнакай. У 1980 годзе скончыла Мінскі архітэктурны тэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнік-архітэктар» з чырвоным дыпломам. У 1989 годзе Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М.Кірава. З 1987 года па 1990 год - настаўнік выяўленчага мастацтва і чарчэння ў сярэдняй школе №179 г. Мінска. З 1990 года па 1994 год - настаўнік выяўленчага мастацтва ў Мастоўскай школе мастацтваў. З 1994 года па 2011 год - настаўнік выяўленчага мастацтва, МХК, чарчэння сярэдняй школы №5 г. Масты. З 2011 года загадчыца аддзела экалогіі Правамостаўскага эколага-біялагічнага цэнтра.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Мастоўскага райвыканкама, Міністэрства адукацыі (2015 г.) Фрунзенскага аддзела адукацыі г.Мінска. Падрыхтавала пераможцаў міжнародных конкурсаў па фларыстыцы.









Васілеўская Галіна Іосіфаўна


Скончыла Правамастоўскую васьмігадовую школу. Працуе ў ДУ “Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка”, мастаком-афарміцелем. Паэтка, друкавалася ў літаратурным альманаху “Нябесны знак”. Выдадзены зборнік вершаў на беларускай мове “Яблынька”. Пераможца абласнога конкурсу "Самаробная кніга-2017". Кіраўнік дзіцячага лялечнага тэатра "Пятрушка".







Варсовіч Іван Іосіфавіч

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1985 г. у в.Масты Правыя.

У 2003 годзе скончыў Правамастоўскую сярэднюю школу. У 2003 годзе паступіў і ў 2008 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы па спецыяльнасці «Фізічная культура». З 2007 па 2008 год працаваў трэнерам па спорце ва ўстанове «Фізкультурны аздараўленчы цэнтр «Алімпія». З 2008 па 2010 – старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 2010 па 2012 – галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 2012 па 2013 год займаў пасаду дырэктара навучальна-спартыўнай установы "Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 5". Стварыў Гродзенскую абласную федэрацыю плавання. З 2013 па 2015 год быў намеснікам начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З лютага 2015г. прызначаны на пасаду старшыні спартыўнай установы "Гродзенскі футбольны клуб "Нёман".




Кавалевіч Аляксей Валер'евіч


Скончыў Правамастоўскую сярэднюю школу, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Выкладчык фізікі Гродзенскай гарадской гімназіі, «Чалавек года Гродзеншчыны–2017», трэнер абласной каманды па фізіцы.






Курапацкі Юрый Іванавіч


Ветэран афганскай вайны, узнагароджаны медалямі “За баявыя заслугі”, ”Ад удзячнага афганскага народа”, граматай Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР за мужнасць і вайсковую доблесць, выяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан, каштоўным падарункам - імянным гадзіннікам; мае знакі “Выдатнік памежных войск” 1 і 2 ступені, ”Выдатнік Савецкай Арміі”, юбілейныя медалі “У памяць вываду Савецкіх войскаў з Афганістана”.







Кудзевіч Таццяна Юр'еўна

Скончыла Правамастоўскую васьмігадовую школу ў 1983 годзе.

У 1990 годзе скончыла інстытут народнай гаспадаркі.

Працуе наместнікам старшыні камітэту - кіраўнік упраўлення занятасці насельніцтва РБ.






Пляскач Віталій Міхайлавіч


Скончыў Правамастоўскую сярэднюю школу ў 2002 годзе.

Начальнік аддзялення ДАІ Мастоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў.







Маскевіч Людміла Іванаўна


Скончыла Правамастоўскую васьмігадовую школу ў 1985 годзе.

Галоўны спецыяліст Упраўлення адукацыі Мастоўскага райвыканкама.

У 2012 годзе была занесена на раённую дошку гонару.








Кандратовіч Анатоль Уладзіміравіч


Скончыў Правамастоўскую васьмігадовую школу ў 1975 годзе.

Кіраўнік Унітарнага Прыватнага Прадпрыемства "Фермерская гаспадарка "Надзея" Мастоўскага раёна.













Рагацэвіч Людміла Генрыкаўна


Скончыла Правамастоўскую васьмігадовую школу ў 1984 годзе.

Старшыня Мастоўскага сельскага выканаўчага камітэта.

У 2012 годзе была занесена на раённую дошку гонару.









Маскевіч Алена Чаславаўна


Скончыла Правамастоўскую васьмігадовую школу ў 1983 годзе.

У1987годзе скончыла Гродзенскае музыкальнае вучылішча.

У 1994 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны універсітэт культуры.

У 2000 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

У 2015 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны універсітэт культуры па перакліфікацыі па класу гітары.

З 2017 - дырэктар дзяржаўнайустановы адукацыі "Мастаўская школа мастацтва".





Мамовіч Дзмітрый Пятровіч

Нарадзіўся 2 чэрвяня 1986 г. у в. Масты Правыя.

Скончыў Правамастоўскую сярэднюю школу ў 2003 годзе.

Паступіў у Брэскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працуе дырэктарам "Рагозьніцкай КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа".




Нікішаў Павел Альбертавіч

Нарадзіўся 12 лютага 1992 года ў вёсцы Масты Правыя.

Стыпендыят Мастоўскага раённага выканаўчага камітэту, лаўрэат прэміі А.І.Дубка, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ,кандыдат хімічных навук, дацэнт кафедры высокамалекулярных злучальнікаў хімічнага факультэту БДУ,старэйшы навуковы супрацоўнік лабараторыі каталіза палімеразацыйных працэсаў установы “Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем” Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык кафедры высокамалекулярных злучальнікаў хімічнага факультэту БДУ,асістэнт кафедры, член савета маладых навукоўцаў,кіраўнік па напісанню дыпломных і курсавых прац студэнтаў,аўтар 18 навуковых прац, шматлікіх навуковых публікацый, якія надрукаваныя ў беларускіх і замежных выданнях.